Павел Рава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павел Рава
Pavał Rava. Павал Рава (J. Damiel, 1827).jpg
Адукацыя
Нараджэнне 1770
Смерць 25 студзеня 1859(1859-01-25)
Пахаванне

Павел Рава (1770, Беласток — 25 студзеня 1859[1]) — мінскі прэлат, адміністратар Мінскай дыяцэзіі (1839—1853).

Вучыўся ў Гродне, у езуіцкім калегіуме ў Полацку, семінарыі ў Смілавічах. Пасля пасвячэння на святара, між іншага служыў капеланам магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча.

Пасля смерці біскупа Матэвуша Ліпскага, у 1839—1853 гадах Рава як мінскі прэлат кіраваў Мінскай дыяцэзіяй. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе, заключыў з былым уніяцкім, а потым праваслаўным епіскапам — Антоніем Зубко, пагадненне, што ўсе каталікі лацінскага абраду, бацькі якіх былі грэчаскага абраду, з 1798 года лічацца праваслаўнымі[2]. Расійскія ўлады лічылі пагадненне вялікай заслугай, а Паўла Раву «годным кандыдатам» і 5 студзеня 1841 года імператар Мікалай I намінаваў яго на біскупа мінскага[3]. Аднак Рава так і застаўся кандыдатам, добра інфармаваны Святы Сталец не зацвердзіў яго кананічна[4][5].

У красавіку 1843 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра III ступені.[6] 30 сакавіка 1846 года ордэнам св. Станіслава I ступені[7].

Падчас душпастырства Равы царкоўныя маёнткі, як манастырскія, так і прыходскія, у дыяцэзіі былі страчаны[8]. Кіраваў да 1853 года, калі на мінскае біскупства быў інтранізаваны Адам Вайткевіч[5].

Заставаўся жыць у Мінску, памёр у 1859 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках[1] ва ⁣ўласнай капліцы.

Паводле Іосіфа Сямашкі, праваслаўнага епіскапа, варожага каталіцкай царкве, і тым часам вельмі ўплывовага, Рава «добры стары, здаецца, будзе няшкодным, калі толькі, улічваючы яго гады, не трапіць у благія рукі (poczciwy starzec zdaje się będzie nieszkodliwy, o ile tylko, biorąc pod uwagę jego lata, nie wpadnie w złe ręce)»[9]. Жамойцкі біскуп Мацей Валанчэўскі характаразаваў яго як «чалавека недальнабачнага», але «задаецца, і ў ім можа прачнуцца дух каталіцкай веры»[10]. Аляксандр Ельскі характарызываў Раву як «чалавека вельмі пасрэднага, пасіўнага, persona grata, як гэта называлі ўлады»[5]. Тадэвуш Корзан згадваў анекдот пра старэчую недалужнасць прэлата, які быццам дрэмлючы падпісваўся «Равел Паўлін» (Raweł Pawlin)[11]. Звычайна ў кафедры ён сядзеў сярод ганаровых месцаў, у адной чорнай сутане, нават маразамі, рызыкуючы захварэць, але выстаўляючы на паказ зорку расійскага ордэна[11].

Гісторык царкоўных адносін Святога Стальца з Расіяй Адрыян Буду крытычна ацаніў Раву, «стары саслабелы, пазбаўлены розуму і характару (starzec zgrzybiały, pozbawiony inteligencji i charakteru)»[8].

Ігнат Легатовіч на пахаванне Равы напісаў эпітафію-эпіграму.

Тут ляжыць цела, што калісьці ў катэдры сядзела.
Дык у чым тут розніца мае быць?
У тым, што раней сядзела, а цяпер ляжыць…[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Ельскі, 2002, заўв. 9
  2. Boudou, 1928, p. 380-381
  3. Valančius, 2003, p. 186
  4. Valančius, 2003, p. 452
  5. 5,0 5,1 5,2 Ельскі, 2002
  6. Valančius, 2003, p. 20
  7. Valančius, 2003, p. 398
  8. 8,0 8,1 Boudou, 1928, p. 380
  9. Boudou, 1928, p. 380: Notatka Siemaszki
  10. Valančius, 2003, p. 356
  11. 11,0 11,1 Макарэвіч, 2010, с. 128

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]