Караль Недзялкоўскі
Антоні Караль Недзялкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Karol Antoni Niedzialkowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Францішак Сыман | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
21 мая 1846 |
||||||
Смерць |
7 красавіка 1911 (64 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 23 студзеня 1869 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 5 снежня 1897 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоні Караль Недзялкоўскі (польск.: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 мая 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет — 6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (1901—1911).
З шляхецкага роду Недзялкоўскіх герба «Равіч», сын Францішка і Марыі з Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі . У верасні 1862 паступіў у духоўную семінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступенню майстра тэалогіі.
Высвечэнне на святара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869 года. У 1869—1871 гадах кафедральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскай кансісторыі ў Жытоміры. У 1867—1897 прафесар касцёльных спеваў і літургікі, кананічнага і дзяржаўнага права, касцёльнай гісторыі ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам кафедральнае капітулы ў Жытоміры і Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1897—1901 рэктар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэта акадэміі.
У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 5 снежня 1897. У 1899—1901 капітульны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіі, адміністратар Мінскай дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музей і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванай пасады магілёўскага архібіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў яго адмовы ад кіравання Луцкай дыяцэзіяй.
Пахаваны ў Жытоміры.
Найважнейшыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Asceci w rzeczywistości i wyobraźni współczesnych literatów i artystów. (1890)
- O chrześcijańską zasadę. (T.1 Nagość w sztuce, T.2 Moralność i przyzwoitość w sztuce; 1895)
- Wolność myśli i wolność czytania.
- Nie tędy droga szanowne panie. (1897)
- Miraże mądrości. Petersburg (1897)
- Wrażenia z pielgrzymki do Ziemi Świętej. (Petersburg 1898 Nakł. Księg. K. Grendyszyńskiego 4° ss. [4], 513, [1], tabl. 1)
- Czemu dziś w poezji nie mamy słowików. (1901)
- Studja estetyczne. (1901)
- Snopek kąkolu. (1904)
Эсэ
[правіць | правіць зыходнік]- Nieco o dyable
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999», ISBN 8321113117, Warszawa 2000.
- Krzysztof Rafał Prokop, «Sylwetki biskupów łuckich» ISBN 8391191877, Biały Dunajec — Ostróg 2001.
- Ks. Witold Józef Kowalów, «Bp Karol Antoni Niedziałkowski (1901—1911)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 5 (1998) nr 4, s. 33.
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Нарадзіліся ў Дубенскім павеце
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Жытоміры
- Пахаваныя ў Жытомірскай вобласці
- Асобы
- Біскупы самаскія
- Біскупы луцкія
- Нарадзіліся ў Дунаявецкім раёне
- Біскупы магілёўскія
- Біскупы Мінскай дыяцэзіі