Перайсці да зместу

Адрыян Галаўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыян Галаўня
Род дзейнасці дапаможны біскуп віленскі, менскі
Дата нараджэння 9 красавіка 1750(1750-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1831
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1] і Руская ўніяцкая царква
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыян Галаўня (17501831) — беларускі ўніяцкі дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп.

Уступіў у Ордэн базыльянаў. 22 верасня 1809 прызначаны дапаможным біскупам віленскім, тытулярным біскупам аршанскім, а 10 студзеня 1811 быў пасвечаны на тытулярнага біскупа аршанскага. Хіратанію здзейсніў грэка-каталіцкі архібіскуп Рыгор Кахановіч у прысутнасці рымска-каталіцкіх біскупаў Якуба Дадэркі і Цыпрыяна Адынца. У 1818 прызначаны дапаможным біскупам мінскім. У 1828 выйшаў на пенсію.

Маці Францішка Багушэвіча — Канстанцыя, — родная пляменніца біскупа Адрыяна Галаўні. Патрыярх сучаснай беларускай літаратуры пісаў у вершы «Свая зямля»: «Былі уніяты калісьці дзяды».

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]