Павел Сямёнавіч Кабзарэўскі
Павел Сямёнавіч Кабзарэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1970[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт |
Мова твораў | руская[1] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Павел Сямёнавіч Кабзарэ́ўскі (сапраўднае імя Фавій Залманавіч Гардон; 14 жніўня 1909, г. Магілёў — 8 кастрычніка 1970) — рускі пісьменнік-перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]3 1925 года жыў у Ленінградзе. З 1926 года працаваў тут чорнарабочым, грузчыкам, кур’ерам, канторшчыкам на розных прадпрыемствах і г.д. Скончыў сярэднюю школу ў 1928 годзе, пасля чаго пачаў займацца літаратурнай працай. Быў літаратурным супрацоўнікам рэдакцый газет, кіраваў бібліятэкай[2]. У 1929 годзе пазнаёміўся тут з беларускімі пісьменнікамі Я. Купалам, Я. Коласам, Ц. Гартным, А. Гурло, М. Зарэцкім, Я. Нёманскім, В. Сташэўскім[3]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў радавым байцом у Ленінградскай арміі народнага апалчэння, інструктарам дывізіённай газеты. Быў паранены і кантужаны. У 1944 годзе дэмабілізаваны па інваліднасці. Стаў займацца толькі літаратурнай працай[2].
Пахаваны на могілках Памяці ахвяр 9 студзеня. Аўтар скульптурнага партрэта на магіле паэта — З. І. Азгур[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1928 года ў часопісе «Разец» (вершы). Пазней галоўным чынам займаўся перакладніцкай дзейнасцю. Перакладаў з беларускай мовы паэзію і прозу. За пасляваенныя гады ў яго перакладах выйшла больш за 40 кніг беларускіх пісьменнікаў[2].
Пераклаў на рускую мову раманы П. Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (кн. 1—2, 1956), П. Галавача «Праз гады» (1960), А. Чарнышэвіча «Світанне» (1961), А. Асіпенкі «Вогненны азімут» (1967), вершы Я. Купалы і яго драму «Раскіданае гняздо» (з У. Раждзественскім), паасобныя творы Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Крапівы, М. Лынькова, І. Мележа, П. Панчанкі, М. Танка, І. Шамякіна, А. Звонака, М. Калачынскага, А. Пысіна, Я. Скрыгана, М. Ткачова і інш[3]. Пераклады Кабзарэўскага дакладна перадаюць змест і сэнс арыгінала, захоўваюць мастацкую форму, інтанацыі[2].
Аўтар успамінаў «Я. Купала ў Пецярбургу» (1957)[3].
Быў аўтарам лібрэта оперы «Вяснянка» па аповесці Т. Хадкевіча (сумесна з У. А. Раждзественскім), нарысу «Герой Савецкага Саюза Рыгор Чумакоў» (1945)[2].
Склаў зборнікі «Белорусские рассказы» (1948, 1952 и 1971), «Белорусская драматургия» (Т. 1-2, 1949), «Белорусские басни» (1959), «Белорусские повести» (1971) і інш. П’еса К. Крапівы «Спяваюць жаўрукі» ў перакладзе Кабзарэўскага была пастаўлена Ленінградскім тэатрам камедыі, Тэатрам імя Вахтангава ў Маскве і інш. У 1971 пасмяротна выдадзены зборнік выбраных перакладаў Кабзарэўскага «Говорят мои друзья» (Гавораць мае сябры)[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем П. С. Кабзарэўскага названа вуліца на яго радзіме — у Магілёве[2].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Говорят мои друзья. Мн., 1971.
Зноскі
- ↑ а б в Кобзаревский Павел Семенович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б в г д е ё ж з Кобзаревский Павел Семенович. Книжная Лавка Писателей
- ↑ а б в І. У. Саламевіч. Кабзарэўскі Павел Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. У. Саламевіч. Кабзарэўскі Павел Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Писатели Л-да: Биобиблиогр. справочник. 1934-81 / Авт.-сост. В. Бахтин и А. Лурье. Л.: Лениздат, 1982;
- Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны