Перайсці да зместу

Павел Уладзіміравіч Кляньё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Кляньё
Поўнае імя Павел Уладзіміравіч Кляньё
Нарадзіўся 28 красавіка 1999(1999-04-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР-5 (Мінск)
0000—2017 Беларусь Мінск
Клубная кар’ера[* 1]
2017 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 15 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 29 (3)
2019 Беларусь Гомель 0 (0)
2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 21 (10)
2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (3)
2022 Беларусь Мінск 8 (0)
2022—2024 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 43 (5)
2024— Беларусь Орша
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019

Павел Кляньё (нар. 28 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску, з 1-га класа пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 года быў заяўлены за дубліруючы склад «Мінска», але так і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж года далучыўся да клуба Першай лігі «Нёман-Агра» са Стоўбцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У лютым 2018 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дубліруючым складзе тарпедаўцаў. 13 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў каманду.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Гомеля»[4], аднак выступаў у гомельскім клубе толькі за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў, і ў лютым далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Замацаваўся ў аснове чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за сезон 10 галоў у Першай лізе.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[6]. У першай палове сезона 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену, а са жніўня страціў месца ў складзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Хутка стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Не здолеў замацавацца ў складзе сталічнага клуба, толькі часам выхадзіў на замену.

У ліпені 2022 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[10], які пераехаў у Віцебск. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Макслайн»[11], аднак у студзені 2024 года зноў стаў трэніравацца з клубам і ў лютым падпісаў новае пагадненне[12]. Пакінуў клуб у ліпені 2024 года[13].

У жніўні 2024 года стаў іграком «Оршы»[14].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і паспеў адзначыцца хет-трыкам.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2017 (1) дубль Мінск 0 0
2017 (2) Д2 Нёман-Агра 15 1
2018 Д1 Тарпеда 17 2
2019 (1) Д1 Тарпеда 12 1
2019 (2) дубль Гомель 4 0
2020 Д2 Лакаматыў 21 10
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 3
2022 (1) Д1 Мінск 8 0
2022 (2) Д2 Макслайн 8 1
2023 Д2 Макслайн 24 3
2024 (1) Д2 Макслайн 11 1

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

  1. а б https://team.abff.by/players/441
  2. Пачніце з «калі ласка», «дзякуй»… . svaboda.org.
  3. Минское "Торпедо" подписал трудовой контракт с полузащитником Павлом Кленьё (руск.). football.by (6 лютага 2018). Праверана 4 снежня 2023.
  4. Кленье подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (22 жніўня 2019). Праверана 4 снежня 2023.
  5. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 4 снежня 2023.
  6. Павел Кленьё перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (22 лютага 2021). Праверана 4 снежня 2023.
  7. Кленьё покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (24 студзеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  8. "Минск" подписал Павла Кленьё (руск.). football.by (21 лютага 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  9. Кленьё перешел из "Минска" в "Макслайн" (руск.). football.by (21 ліпеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
  10. Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  11. Павел Кленье и Валерий Жуковский расстались с "Макслайном" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.
  12. Кленье поставил подпись под новым контрактом с "Макслайном" (руск.). football.by (4 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  13. Павел Кленье расстался с "Макслайном" (руск.). football.by (1 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  14. Павел Кленье перешел в "Оршу" (руск.). football.by (5 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 4 снежня 2023.