Перайсці да зместу

Павулле (Чашніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Павулле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 87 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Паштовыя індэксы
211149
Аўтамабільны код
2
Павулле на карце Беларусі ±
Павулле (Чашніцкі раён) (Беларусь)
Павулле (Чашніцкі раён)
Павулле (Чашніцкі раён) (Віцебская вобласць)
Павулле (Чашніцкі раён)

Паву́лле[1] (трансліт.: Pavullie, руск.: Поулье) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянка. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавета.

Упершыню Павулле згадваецца ў XVI ст. як уладанне Радзівілаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1550 Мікалай Радзівіл прадаў Павулле Якубу П'яноўскаму. Пазней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ілью Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 Павелле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 мястэчка набылі Сялявы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Павулле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У XIX ст. тут дзейнічала каталіцкая капліца.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Павулле ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Павулле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Сядзіба Сяляваў, каля 1914

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Капліца каталіцкая
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
  3. Paule (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 898.