Перайсці да зместу

Празямлянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Празямлянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Проземля
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 677
Празямлянскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Празямля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Проземля.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цяпінскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цяпіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 6 верасня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дварэцкага сельсавета[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлак Купніна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цяпінскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска Малінаўка[4]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Проземля, сельсавет перайменаваны ў Празямлянскі[5]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Доўжыца і Руць), а ў склад сельсавета з Іванскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Зарэчная Слабада і Копцевічы)[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1968 чалавек[8], з іх 91,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1677 чалавек[10].

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  2. ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 64. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  5. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  6. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  7. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  9. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 10 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.