Перайсці да зместу

Міхаіл Самуілавіч Басалыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Самуілавіч Басалыга
Дата нараджэння 1 мая 1942(1942-05-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Жанр графіка і кніжная графіка
Вучоба
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1 мая 1942, Слуцк, Беларусь) — беларускі савецкі графік[1]. Брат Уладзіміра Басалыгі.

У 1970 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1].

Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Вылучаюцца афармленнем: альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, саўм. З У. С. Басалыгам: дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972), кніга «Вершы пяці кніг» Г. Бураўкіна (1976), «Дзень добры, мама» (1977), «Ave Maria» М. Танка (1980, усё ў тэхніцы малюнка тушшу), «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча (1982, афорт)[1].

У 2006 годзе стварыў ілюстрацыі для выдання трылогіі «На ростанях» Я. Коласа[2][3], таксама працаваў над ілюстрацыямі паэмы «Курган», верша «Хлопчык і лётчык» і іншых Я. Купалы[4][5][6].

Творы знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах БСМ, Літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[7].

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].

Зноскі

  1. а б в Басалыга Михаил Самуилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
  2. Вокладка кнігі Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. Ілюстрацыя М. С. Басалыгі(недаступная спасылка)
  4. М. С. Басалыга. «Курган»
  5. ВЫСТАВКА «ЯНКА КУПАЛА И ЯКУБ КОЛАС — БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ»(недаступная спасылка)
  6. Басалыга Міхаіл Самуілавіч Архівавана 21 ліпеня 2012.
  7. М. С. Басалыга
  8. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100