Ратамка (аграгарадок)
Аграгарадок
Ратамка
| ||||||||||||||||||||
Ра́тамка[1] (трансліт.: Ratamka, руск.: Ратомка) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на захад ад Мінска, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Маладзечна. 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў (2010).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Ратамка гідранімічнага паходжання, ад балцкай рачной назвы тыпу Ratemà, ад якой пазнейшая назва рэчкі Ратамка. Рачная назва роднасная балцкім гідронімам Rata, Rat-upis, Rat-upe, ад ratas "кола, акружнасць, замкнёны шлях колам" (назва канфігурацыйнага значэння)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Вядома як Ратам’е прынамсі да 1492 года, бо напэўна вялікі князь Казімір даў яго Федку Вінку, чые нашчадкі Ратамскія і Вінкі валодалі маёнткам пазней.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе пасёлак у Заслаўскай воласці Мінскага павета, працавала карчма. З 1880 года побач з пасёлкам існавала чыгуначная станцыя.
На цяперашняй усходняй ускраіне Ратамкі на карце 1797 г. фіксуецца хутар Гунгенец (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Gunga, што ад ліітоўскага gungas "няўклюдны чалавек").
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З лютага да снежня 1918 года пасёлак акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1922 годзе адкрыта 3-гадовая школа, у гэтым жа годзе пераўтворана ў 7-гадовую, у 1924 годзе вучыліся 146 вучняў. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Мінскага гарадскога Савета. З 26 мая 1935 года ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў Ратамцы і вёсцы Тарасава дзейнічала патрыятычнае падполле[3]. У ліпеня 1944 года пры вызваленні пасёлка загінулі 79 савецкіх воінаў 238-й стралковай дывізіі.
З 20 студзеня 1960 года ў Ждановіцкім сельсавеце.
У 2009 годзе да пасёлка была далучана суседняя вёска Ратамка[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 21 двор, 79 жыхароў, карчма, на чыгуначнай станцыі — 34 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2010 — 1546 гаспадарак, 4830 жыхароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя, дапаможная і музычная школы, Дом культуры, дзіцячы сад, царква (з 1997 года), гандлёвы цэнтр, рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1957).
- Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Ішуціна ў парку.
- Свята-Петра-Паўлаўская царква
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Людвіг Зарэчны (Галубовіч; 1915—1964) — беларускі ваенна-палітычны дзеяч, выдавец, святар.
- Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі (1935—2008) — матэматык і педагог.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 273.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Чарняўскі Ф. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // «Архіварыус». Вып. 11. — Мн.: НГАБ, 2013. — С. 208—243;
- Тара́сава-Ра́тамскае патрыяты́чнае падпо́лле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратамка (аграгарадок)