Опенгеймер (фільм)
| Опенгеймер | |
|---|---|
| англ.: Oppenheimer[1] | |
| | |
| Жанры | гістарычны фільм[2], біяграфічны фільм[2], трылер[d][2], эпічны фільм[d] і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| На аснове | American Prometheus[d][4] |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Ruth De Jong[d] |
| Кінакампаніі | Atlas Entertainment[d], Syncopy Inc.[d] і Universal Studios |
| Працягласць | 10 809 с[5] |
| Бюджэт | 100 000 000 $ |
| Зборы | 955 300 000 $[6][7] |
| Краіны | |
| Мова | англійская |
| Год | 21 ліпеня 2023[8], 20 ліпеня 2023[9], 23 жніўня 2023[10] і 11 жніўня 2023 |
| IMDb | ID 15398776 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Опенгеймер» (англ.: Oppenheimer) — біяграфічны фільм 2023 года сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана.
Фільм распавядае пра кар’еру амерыканскага фізіка-тэарэтыка Дж. Роберта Опенгеймера, навуковага кіраўніка Манхэтэнскага праекта.
Галоўную ролю ў фільме выканаў Кіліян Мэрфі. Таксама ў стужцы з’яўляюцца Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы.
Касавыя зборы
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных на 15 жніўня 2023, «Опенгеймер» зарабіў больш за 650 мільёнаў долараў у сусветным пракаце[11].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Крытыкі высока ацанілі «Опенгеймера» перш за ўсё за сцэнарый, майстэрства актораў і візуальнае афармленне[12]. Кансэнсус крытыкаў на Rotten Tomatoes: «„Опенгеймер“ адзначае яшчэ адно захапляльнае дасягненне Крыстафера Нолана, якое выйграе ад неймавернага выканання Мэрфі і ашаламляльных візуальных эфектаў»[13].
7 студзеня 2024 года «Опенгеймер» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». А таксама Крыстафер Нолан атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі за найлепшую мужчынскую ролю, Роберт Даўні-малодшы за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і Людвіг Ёрансан за найлепшы саўндтрэк[14].
15 студзеня «Опенгеймер» перамог у 8 намінацыях прэміі «Выбар крытыкаў»: найлепшы фільм, рэжысёр, аператар, саўндтрэк, акцёрскі ансамбль, мужчынская роля другога плана (Даўні-малодшы), мантаж, спецэфекты[15].
18 лютага 2024 года «Опенгеймер» атрымаў сем прэмій BAFTA, у тым ліку як найлепшы фільм[16].
На кінапрэміі «Оскар», цырымонія ўручэння якой адбылася 10 сакаваіка 2024 года, карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку як найлепшы фільм.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oppenheimer (2023) — The Movie Database (TMDB) Праверана 20 снежня 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 18 чэрвеня 2023.
- 1 2 Person Profile // Oppenheimer (2023) - IMDb — 1990. Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ Amsden D. Oppenheimer’s big screen odyssey: The man, the book and the film’s 50-year journey // Los Angeles Times — El Segundo: 2023. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 26 ліпеня 2023.
- ↑ BBFC database Праверана 5 сакавіка 2026.
- ↑ https://www.boxofficemojo.com/title/tt15398776/
- ↑ The Numbers — 1997.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2023.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 17 ліпеня 2023.
- ↑ https://tg24.sky.it/spettacolo/cinema/2023/06/08/oppenheimer-film-nolan
- ↑ Oppenheimer (англ.). Box Office Mojo. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Couch. 'Oppenheimer': First Reactions After Paris Premiere (англ.). The Hollywood Reporter (11 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы July 22, 2023. Праверана July 23, 2023.
- ↑ Oppenheimer. Rotten Tomatoes. Fandango Media. Retrieved August 7, 2023.
- ↑ 2024 Nominations — Golden Globes
- ↑ Critics Choice Awards 2024 winners list
- ↑ Winners Announced: EE BAFTA Film Awards (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 19 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- oppenheimermovie.com (англ.) — афіцыйны сайт
- Опенгеймер (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2023 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма
- Фільмы Universal Pictures
- Фільмы IMAX
- Фільмы, знятыя ў Каліфорніі
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Людвіг Ёрансан
- Фільмы Крыстафера Нолана
- Фільмы ЗША 2023 года
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы-біяграфіі ЗША
- Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі