Старым тут не месца (фільм)
Старым тут не месца![]() | |
---|---|
англ.: No Country for Old Men | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм[5][6][…], неануар[d], крымінальны трылер[d], гангстарскі фільм[d], крымінальны фільм[d], трылер[d] і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Paramount Vantage[d], Miramax[d] і Mike Zoss Productions[d] |
Працягласць | 122 хв. |
Бюджэт | 25 000 000 $ |
Зборы | 171 627 166 $[13] і 74 283 625 $[14] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 9 лістапада 2007[1][2], 29 лютага 2008[3] і 28 лютага 2008[4] |
IMDb | ID 0477348 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Стары́м тут не ме́сца» (англ.: No Country for Old Men) — амерыканскі крымінальны трылер 2007 года, напісаны і пастаўлены рэжысёрам Джоэлам і Ітанам Коэнамі, заснаваны на аднайменным рамане Кормака Мак-Карці, які быў створаны ў 2005 годзе[15]. Галоўныя ролі выканалі Томі Лі Джонс, Хаўер Бардэм і Джош Бролін. Паводле сюжэту распавядаецца гісторыя былога тэхаскага зваршчыка і ветэрана вайны ў В’етнаме, які атрымлівае прыгоды ў Заходнім Тэхасе ў 1980 годзе[16]. Фільм закранай тэмы лёсу, сумлення і моцы абставін, такія ж, якія браты Коэны даследавалі ў фільмах «Проста кроў» (1984), «Выхоўваючы Арызону» (1987) і «Фарга» (1996)[17].
Прэм’ера фільму адбылася на Канскім кінафестывалі 19 мая 2007 года[18]. Крытыкі высока ацанілі рэжысуру і сцэнарый Коэнаў, а таксама выступ Бардэма. Кінастужка атрымала 76 узнагародаў у 109 намінацыях ад некалькіх арганізацый, у тым ліку прэміі «Оскар», BAFTA і «Залаты Глобус»[19]. Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключыў яго ў спіс фільмаў года[20].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
У 1980 годзе ў Тэхасе арыштаваны наёмны забойца Антон Чыгур (Хаўер Бардэм). У зняволенні ён душыць намесніка шэрыфа і выкарыстоўвае пнеўматычны балон дзеля забойства кіроўцы і ўцякае на яго машыне. Ён шкадуе жыццё ўладальніка запраўкі, які прымае выклік і паспяхова адгадвае вынік падкіду манеты Чыгурга.
Палюючы на жывёлу, Льюэлін Мос (Джош Бролін) натыкаецца на наступствы сапсаванай здзелкі гандляроў наркотыкамі. Ён знаходзіць некалькіх загінулых мужчын і сабакаў, параненага мексіканца, які просіць вады, заначку наркотыкаў у аўтамабілі і два мільёны долараў у партфелі. Ён забярае грошы і вяртаецца дадому. Адчуваючы віну, Мос вяртаецца на месца перастрэлкі ў тую ж ноч з вадой, каб даць папіць мексіканцу. Яго пераследуюць двое мужчын на грузавіку, але ён уцякае ад іх, прыгаючы ў раку. Дома ён адпраўляе жонку Карлу Джын (Келі Мак-Дональд) застацца з маці, а потым едзе ў матэль у Дэль-Рыа, дзе хавае партфель у сваім пакоі.
Чыгур, наняты дзеля вяртання грошай, прыбывае ў дом Моса, дзе ён выкарыстоўвае пнеўматычны балон, каб выбіць замок з дзвярэй. Даследуючы гэта пранікненне, шэрыф акругі Эд Том Бел (Томі Лі Джонс) заўважае выдзіманы замок. Услед за электроннай прыладай сачэння, схаванай у грошах, Чыгур накіроўваецца ў пакой да матэля Моса і забівае групу мексіканцаў, якія чакаюць у засадзе Моса ў суседнім пакоі. Мос арандаваў другі пакой, прылеглы да пакоя мексіканцаў. Ён дастае партфель непасрэдна перад тым, як Чыгур спрабуе знайсці грошы.
Пераехаўшы ў атэль у прыгранічным мястэчку Ігл-Пас, Мос выяўляе прыладу сачэння, але Чыгур ужо знайшоў дзе хаваецца Мос. Іхная перастрэлка на вуліцы прыводзціь да таго, што староннія людзі ёсць забітыя, а яны ўабодвух з’яўляецца параненымі. Мос уцякае ў Мексіку, хаваючы грошы ў пустазеллі ўздоўж Рыа-Грандэ. Мос, перайшоўшы мяжу, апынаецца ў шпіталі. Чарговы наёмны аператыўны супрацоўнік Карсан Уэлс (Вудзі Харэльсан) знаходзіць Моса і спрабук пераканаць яго прыняць абарону наўзамен грошаў, якія ён скраў. Чыгург самастойна вылечвае свае раны і падкрадаецца да Уэлса ў атэлі, забіваючы яго. Мос тэлефануе ў пакой, дзе астанавіўся Уэлс, але на тэлефон адказвае Чыгур, які абяцае забіць жонку Карлу Джын, калі Мос не адмовіцца ад грошай.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення 93 %, заснаваны на аглядах 287 крытыкаў, з сярэднім рэйтынгам 8,75/10. Фільм таксама мае рэйтынг 91/100 на Metacritic, заснаваны на 37 аглядах, якія паказваюць агульнае ўхваленне.
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.metacritic.com/movie/no-country-for-old-men Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=nocountryforoldmen.htm
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=64429&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/11/09/movies/09coun.html Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0477348/ Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/en/film177270.html Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.commeaucinema.com/bandes-annonces/no-country-for-old-men-non-ce-pays-n-est-pas-pour-le-vieil-homme,76586 Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://stopklatka.pl/film/to-nie-jest-kraj-dla-starych-ludzi Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=110096.html Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.imdb.com/title/tt0477348/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ https://www.webcitation.org/68ibHGRko?url=http://boxofficemojo.com/movies/?id=nocountryforoldmen.htm Праверана 23 чэрвеня 2012.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 13 чэрвеня 2022.
- ↑ «Creep in the heart of Texas»(недаступная спасылка). Philadelphia Daily News.
- ↑ «The Coen brothers' cat and mouse chase in the sweet land of liberty». The Boston Globe.
- ↑ «The Movie Review: 'No Country for Old Men'». The Atlantic.
- ↑ «Cannes' great divide». Variety.
- ↑ «Nominations and Winners-2007». Golden Globes.
- ↑ «No Country for Old Men, Juno named to AFI’s Top 10 of year». CBC.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старым тут не месца (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.).
- Старым тут не месца (фільм) на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.).
- Старым тут не месца (фільм) на сайце «Metacritic» (англ.).
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2007 года
- Фільмы-драмы 2007 года
- Фільмы-трылеры 2007 года
- Крымінальныя фільмы 2007 года
- Фільмы ЗША 2007 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-трылеры ЗША
- Крымінальныя фільмы ЗША
- Экранізацыі раманаў
- Экранізацыі твораў Кормака Мак-Карці
- Фільмы братоў Коэн
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар»