Палу (Сулавесі)
| Горад | |||
| Палу | |||
|---|---|---|---|
| Palu | |||
|
|||
| 0°54′ пд. ш. 119°50′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Цэнтральны Сулавесі | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 27 верасня 1978 і 22 ліпеня 1994[1] | ||
| Горад з | 1978 | ||
| Плошча | 395 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 118 м | ||
| Часавы пояс | UTC+8 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 335297 чалавек (2010) | ||
| Канфесійны склад | іслам, хрысціянства | ||
| Афіцыйная мова | інданезійская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +62 451 | ||
|
|
|||
| palukota.go.id | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Па́лу (індан.: Palu) — горад, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі. Насельніцтва (2010 г.) — 314 812 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Палу месціцца на беразе вузкага аднайменнага заліва на невысокім вулканічным плато. Найвышэйшы пункт горада — 118 м. Клімат экватарыяльны. Навакольная даліна — адзін з самых засушлівых раёнаў Інданезіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палу вядомы з дакументаў XVII — XVIII стст. як порт, праз які бугі і макасарцы гандлявалі прыбярэжнымі таварамі з галандцамі. У пачатку XX ст. быў уключаны ў склад каланіяльных валоданняў Нідэрландаў. Падчас II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся японскімі акупантамі як адміністрацыйны цэнтр паўночна-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. У 1950 г. далучаны да Інданезіі. У 1964 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Цэнтральны Сулавесі. У 1978 г. атрымаў статус горада.
У 2004 г. пацярпеў ад моцнага землятруса.
29 верасня 2018 г. прыбярэжная частка і аэрапорт пацярпелі ад моцнага землятрусу і цунамі. Загнула не меней за 384 чал.[2]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад Палу — важны транспартны цэнтр Цэнтральнага Сулавесі. Порт Палу звязаны паромнай пераправай з Калімантанам. Працуе аэрапорт. Каля Палу заснавана асобая эканамічная зона (1520 га), на тэрыторыі якой існуюць падатковыя палёгкі для прамысловых прадпрыемстваў.
Зноскі
- ↑ Pasal 4 // Undang-Undang tentang Pembentukan Kotamadya Daerah Tingkat II Palu — 1994.
- ↑ У Інданезіі адбыліся землятрус і цунамі. Загінулі больш 380 чалавек, разбураны хаты і аэрапорт Архівавана 29 верасня 2018.
