Цэнтральны Сулавесі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэнтральны Сулавесі
Sulawesi Tengah
Central Sulawesi coa.png
Дэвіз: Maliu Ntinuvu (Усё аб'ядноўваецца)
IndonesiaCentralSulawesi.png
Сталіца Палу
Губернатар
Плошча 61841,29 км²
Насельніцтва 2839290 (2014)
Народы бугі (14%), каілі (20%), гарантала (18%)
Рэлігія Іслам (76,6%), хрысціянства (20,5%)
Мовы інданезійская мова
Часавы пояс UTC+8
Сайт Афіцыйная старонка

Цэнтральны Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tengah) — правінцыя ў цэнтры і на поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 61 841,29 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 839 290 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Палу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Цэнтральны Сулавесі займае 36,47% ад усёй плошчы вострава Сулавесі. Акрамя таго, у склад правінцыі ўваходзіць марская прастора агульнай плошчай 193 923,75 км², на якой месціцца 21 140 дробных астравоў і рыфаў. На асноўнай частцы пераважае горная мясцовасць вулканічнага паходжання. Каля 59,9% мясцовасці мае нахіл болей за 40°. 25,9% зямель знаходзяцца на вышыні болей за 1001 м. На тэрыторыі правінцыі знойдзены такія карысныя выкапні, як нафта, прыродны газ, чырвоны граніт, мармур, вапняк, гіпс, золата і інш.

Вадазбор шматлікіх рэк падзяляецца на 4 асноўныя басейны. У правінцыі існуе 13 азёр. Найбуйнейшае возера Поса займае плошчу 36235,78 га.

Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах блізкі да умеранага. У раёне Палу сярэднегадавая тэмпература складае +27,7° C. З кастрычніка да сакавіка цягнецца сезон мусонаў. Даліна каля Палу — самае засушлівае месца Інданезіі. Гадавая колькасць ападкаў тут рэдка перавышае 400 мм. Аднак у гарах дастаткова вільготна (каля 70%) нават у сухі сезон.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Рост насельніцтва Цэнтральнага Сулавесі па гадах:

1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014
913662 1289635 1711327 1938071 2218435 2635009 2839290

Этнічны склад вельмі стракаты. Цэнтральны Сулавесі насяляюць прадстаўнікі такіх народаў, як каілі, бугі, баджа, гарантала і інш. Большасць вернікаў спавядае іслам (76,6%).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка — найбольш развітая галіна эканомікі правінцыі Цэнтральны Сулавесі. Асноўнымі пастаўшчыкамі сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляюцца малыя сялянскія гаспадаркі, якія звычайна не маюць канкрэтнай спецыялізацыі, буйныя плантацыйныя гаспадаркі, дзе вырошчваюць такія таварныя культуры, як гевея, какава, кава, перац, кеш'ю, гваздзіковае дрэва, ваніль, тунг і г. д., а таксама жывёлагадоўчыя фермы. Рыбалоўства мае важнае значэнне не толькі для жыхароў прыбярэжнай зоны, але і ўнутраных раёнаў. У 2010 г. рыбаловы здабылі 141 072, 49 тон рыбы і іншых морапрадуктаў, у той час як штучнае вырошчванне дазволіла забяспечыць гаспадарку 795 166,7 тонамі морапрадуктаў. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі харчовымі прадпрыемствамі, здабычай золата і будаўнічых матэрыялаў. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]