Шматгадовая расліна 30-80 см вышынёй. Сегменты 1-га парадку ў контуры ланцэтныя, на верхавіне рэзка звужаныя (у спараносных лісткоў). У жывых раслін размешчаны перпендыкулярна да сярэдзіны стрыжня або нават звернутыя ніжняй паверхняй уверх. Сегментаў 2-га парадку не больш за 15 пар. Лісткі дыморфныя: стэрыльныя павіслыя, карацей прамых спараносных. Сорусы шматлікія, размешчаныя на б. ч. лістка. Стэрыльных лісткоў некалькі, зелёныя ўсю зіму. Хвосцік ліста лускаваты, па меншай меры, пры аснаванні, жаўтлява-карычневы. 2n = 164[2].