Перайсці да зместу

Параскева Пятніца (Слуцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Параскева Пятніца. 1550-1600
Матэрыял дошка, яечная тэмпера
Памеры 117 × 81 × 2,5 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-140)

Параскева Пятніца — абраз беларускай школы сярэдзіны — другой паловы XVI стагоддзя, выяўлены ў Слуцкім раёне[1]. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ—140). Памер абраза — 117 × 81 × 2,5 см[2].

Абраз быў выяўлены экспедыцыяй у 1921 годзе ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці[2]. Усе даследчыкі абраз адносяць да XVI стагоддзя. Выключэнне складае датаванне М. С. Кацара, які лічыць, што помнік створаны ў XIV—XV стагоддзях[3].

Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні М. А. Баранавым  (руск.), М. А. Багаслоўскім, В. В. Філатавым  (руск.), А. М. Рабінінай у 1954—1957 гадах (Масква)[2].

Параскева адлюстравана ў анфас у чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі, блакітным хітоне з вохрыстым арнаментаваным аздабленнем па гарлавіне і рукавах. У правай руцэ 7-канцовы карычневы крыж, у левай — белы скрутак S-падобнай формы. Німб, фон, клеймы для подпісаў пазалочаныя. Фон аздоблены разным раслінным арнаментам, палі шэра-зялёныя[2].

Хрыстос Уседзяржыцель

У іконе зліта іканаграфічная схема Прападобнапакутніцы  (руск.) і Петкі  (руск.), а ў надпісе названа Вялікапакутніца. Іканаграфічная схема створана пад уплывам гравюры «Петка» ў кнізе «Минея избранная»[4] і адрозніваецца ад рускіх помнікаў XV—XVI стагоддзяў[2]. Прыём паказу фігуры на фоне арнаменту бярэ пачатак з заходнееўрапейскага мастацтва XIV—XVI стагоддзяў[2]. Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў, як і ў абразе «Хрыстос Уседзяржыцель» з в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Паштовая марка Беларусі

У 1996 годзе выява іконы была выкарыстана на паштовай марцы «Белпошты».

  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва Рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990
  • Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997
  • Краткая художественная энциклопедия: Искусство стран и народов мира. М. 1962. Т. 1. С. 167
  • Герасимович П. Возрожденный музей // Творчество. М. 1963. № 10. С. 13
  • Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Кароткі даведнік / Склад. І. М. Паньшына, А. К. Рэсіна. Мн. 1969. С. 6
  • БелСЭ. Мн. 1971. Т. 4. С. 430
  • БелСЭ. Мн. 1972. Т. 5. Іл. перад с. 17.
  • БелСЭ. Мн. 1975. Т. 12. С. 603
  • Гісторыя Беларускай ССР. Мн. 1972. Т. 1. С. 269
  • Кацер М. С. Искусство Белоруссии // История искусства народов СССР. Искусство XIV—XVII вв. М., 1974. Т. 3. С. 168—171
  • Малая история искусства: Искусство средних веков. М. 1975. С. 12
  • Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство
  • Высоцкая Н. Ф. Собирание, учет, хранение, реставрация и изучение произведений древнебелорусского искусства в Государственном художественном музее БССР: Всесоюзная конференция-семинар «Ответственность художественных музеев как хранителей культурного наследия». Л. Таллинн, 1979. С. 207
  • Высоцкая Н. Ф. Выявление, учет, охрана и изучение памятников изобразительного и прикладного искусства Белоруссии XIV—XVIII вв. // Методические рекомендации. Мн., 1981. С. 1-88
  • Высоцкая Н. Ф. Материалы к истории станковой живописи Белоруссии XVI—XVIII вв. Датированные произведения. Мастера // Музей 4. М., 1983. С. 165—178
  • Высоцкая Н. Ф. Темперная живопись Белоруссии конца XV—XVIII вв. Мн., 1986. С. 43-44, 183

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б в г д е ё 3. Параскева // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 26. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  3. Кацер М. С. Искусство Белоруссии // История искусства народов СССР. Искусство XIV—XVII вв. М., 1974. Т. 3. С. 168—171
  4. Венецыя.1538. С. 45, адв.