Перайсці да зместу

Партызанская брыгада «Полымя»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Полымя»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 634 партызаны (2.7.1944)
Дыслакацыя Пухавіцкі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Я. Ф. Філіпскіх

Партызанская брыгада «Полымя»партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрадаў «Полымя», арганізаванага ў ліпені 1942 года, і імя Чапаева, вылучаных з партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага раёна. 2 ліпеня 1944 года брыгада (634 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Філіпскіх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

  • атрад «Полымя»;
  • атрад «Перамога»;
  • атрад «Слава»;
  • атрад імя Чапаева.

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • М. П. Тарыкаў

Партызаны разам з брыгадамі Мінскай зоны вялі баі па ачышчэнню тэрыторыі Пухавіцкага і сумежных з ім раёнаў ад нямецкіх войск, за ўтрыманне партызанскай зоны, прарываліся з блакады (сакавік, снежань 1943, май 1944 гадоў), Правялі больш за 140 дыверсій па падрыву эшалонаў, на ўчастках ПухавічыТалька, РудзенскДрычын. У «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку Пухавічы — Талька (3.8.1943) і СедчаМіханавічы (13.8.1943) падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Двойчы ўзрывалі мост цераз рэку Блужа (ліпень 1943), у кастрычніку 1943 падарвалі нафтабазу ў Мар’інай Горцы. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі гарадскі пасёлак Мар’іна Горка.

У 1965 і ў 1969 гадах у вёсках Падкоссе і Балачанка Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены помнікі.

Зноскі