Яўген Фёдаравіч Філіпскіх
| Філіпскіх Яўген Фёдаравіч | |
|---|---|
| руск.: Филипских Евгений Фёдорович | |
| Дата нараджэння | 15 (28) чэрвеня 1914 |
| Месца нараджэння | Марыупаль |
| Дата смерці | 14 чэрвеня 1953 (38 гадоў) |
| Месца смерці | Мінск |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | артылерыя, партызаны |
| Гады службы | 1939—1949 |
| Званне | палкоўнік |
| Камандаваў | партызанская брыгада «Полымя» |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Яўген Фёдаравіч Філі́пскіх (15 (28) чэрвеня 1914 — 14 чэрвеня 1953[1][2][3]) — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі, камандзір партызанскай брыгады «Полымя», палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).
Я. Ф. Філіпскіх нарадзіўся ў горадзе Марыупаль (зараз у Данецкай вобласці Украіны). Скончыў сямігодку, Днепрапятроўскі транспартны тэхнікум у 1935 годзе. Працаваў качагарам і машыністам паравоза, майстрам па рамонту рухомага саставу. У 1939 годзе скончыў 4 курсы Данецкага індустрыяльнага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. На пярэдадні Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу ў горадзе Ліда на пасадзе інструктара прапаганды артылерыйскага палка Заходняй асобай ваеннай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Старшы палітрук Я. Філіповіч удзельнічаў у баях пад Лідай, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне і каля вёскі Бабы Пухавіцкага раёна стварыў партызанскую групу, якая ў кастрычніку 1942 г. была пераўтворана ў партызанскі атрад «Полымя» (у складзе партызанскай брыгады «За Радзіму» А. К. Фле́гантава[4]) і 5 чэрвеня 1943 года ў самастойную партызанскую брыгаду. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 года Я. Філіпскіх адначасова быў членам Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.
Партызаны пад камандаваннем Я. Ф. Філіпскіх з 1941 г. правялі больш за 400 баявых аперацый, пусцілі пад адхон 125 эшалонаў, знішчылі 25 мастоў, 197 танкаў і аўтамашын, 3 самалёты праціўніка[2]. У ліпені 1944 г. брыгада пад камандаваннем палкоўніка Філіпскіх разам з 1‑м гвардзейскім Данскім танкавым корпусам (2-гі Беларускі фронт) прымала ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна.
У 1948 годзе Я. Ф. Філіпскіх скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе звольнены у запас. Жыў у Мінску, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абласнога камітэта КПБ. Памёр 14 чэрвеня 1953 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (15.8.1944)
- Ордэн Леніна (15.8.1944)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (13.12.1942)[2]
- медалі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка на доме № 11 па вуліцы Маскоўскай у Мінску[3].
- Памятная дошка Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай працы, якія навучаліся ў тэхнікуме чыгуначнага транспарту ў Днепрапятроўску[5].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- 1 2 3 Годы и память. Герой Советского Союза Филипских Евгений Фёдорович Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- 1 2 Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- ↑ Города, посёлки и сёла Украины (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 467. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Фёдаравіч Філіпскіх на сайце «Героі краіны»
- Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
- Годы и память. Герой Советского Союза Филипских Евгений Фёдорович Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Марыупалі
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны