Балачанка (вёска)
Вёска
Балачанка
|
Балача́нка[1] (трансліт.: Balačanka, руск.: Болочанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 13 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 64 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе Балачанкі, у лесе ўва ўрочышчы Дубы месціцца гарадзішча з мясцовай назвай Акопы Кацярыны.
Паводле перапісу 1917 года быў маёнтак Балачанка ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён месціўся на супрацьлеглым (левым) беразе Балачанкі, супроць сённяшняй вёскі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. На месцы сённяшняй Балачанкі быў створаны пасёлак, які пэўны час на картах абазначаўся як Нова-Балачанка. У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 34 вучні. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя В. М. Молатава, была кузня. У 1937 годзе ў вёсцы адпачываў Якуб Колас, які адлюстраваў мясціны ў сваіх творах[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. З 1942 да 1943 года ў наваколлі базіравалася савецкая партызанская брыгада «Полымя», падпольныя Пухавіцкія раённыя камітэты КП(б) і ЛКСМБ. У снежні 1942 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіта 19 чалавек[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1917 год — 4 двары, 9 жыхароў
- 1926 год — 15 двароў, 83 жыхары
- 1960 год — 68 жыхароў
- 2002 год — 3 двары, 5 жыхароў
- 2009 год — 4 жыхары
- 2019 год — 10 жыхароў
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча
- Мемарыяльная дошка на доме ў якім адпачываў і працаваў Якуба Коласа[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа . kolasmuseum.by. Праверана 21 чэрвеня 2024.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 21 чэрвеня 2024.
- ↑ Болочанка и Березянка помнят народного поэта Беларуси Якуба Коласа . www.bel-jurist.com. Праверана 21 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балачанка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 114—115. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Bołocianka, Bołoczanka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 303.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх