Усяж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Усяж)
Пасёлак
Усяж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
20 лютага 1938[1]
Вышыня цэнтра
190 м[2]
Насельніцтва
3 300 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222212
Аўтамабільны код
5
СААТА
6248856066
Этнахаронім
усяжцы, усяжчанін, усяжчанка
Усяж на карце Беларусі ±
Усяж (Беларусь)
Усяж
Усяж (Мінская вобласць)
Усяж
Асвячэнне крыжа

У́сяж[3] (трансліт.: Usiaž, руск.: Усяж) — пасёлак у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Усяжскага сельвыканкама. За 8 кіламетраў на паўночны захад ад Смалявіч і 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Смалявічы, 35 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак Усяж знаходзіцца ў раёне невялікай ракі Усяжа, ад якой верагодна атрымаў назву.

Пастановай СНК БССР № 28 ад 07.01.1941 г. і СНК СССР № 277 ад 08.02.1941 г. в 35 км ад беларускай сталіцы пачалося будаўніцтва торфабрыкетнага завода і электрастанцыі на тарфяным урочышчы «Усяж». Да чэрвеня 1941 г. былі ўзведзены падмурак галоўнага корпуса завода і некалькі жылых дамоў. Вайна спыніла будаўніцтва завода і жылых дамоў. У жніўні 1944 года будаўніцтва аднавілася. Першыя работнікі і тэхніка размяшчаліся ў бліжэйшых вёсках Емяльянава, Шпакоўшчына, Трубічына. Адначасова вялося будаўніцтва завода і пасёлка.

Красный дом
Школьная вуліца
  • 1946 год — праведзена асушванне першачарговага ўчастка торфаздабычы, пабудаваны два жылых бараку, часавы будынак заводакіраўніцтва, сталовая.
  • 1947—1949 годы — вядзецца будаўніцтва тарфяных палёў. Пачалася першая здабыча торфу. Пабудаваныя лазня і тры 18-кватэрныя дамы па вул. Паркавая.
  • 1950 год — уведзены ў эксплуатацыю механічны цэх і аўтагараж, вядзецца будаўніцтва жылых дамоў па вуліцы Першамайская, Савецкая і Камсамольская.
  • 1952 год — 27 чэрвеня завод выпусціў першыя тоны брыкетаў. У гэтым жа годзе былі пабудаваны будынка пажарнага дэпо і сярэдняй школы. Завяршылася будаўніцтва некалькіх жылых дамоў.
  • 1953 год — адкрылася бальніца і крамы. Пабудаваны дзіцячы сад.
  • 1954 год — здабыча торфу і выпуск брыкетаў павялічылася ў некалькі разоў. Пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю Дом культуры і заводакіраўніцтва.
  • 1966—1968 гг. — пачатак інтэнсіўнага будаўніцтва пасёлка. Завершана будаўніцтва жылых дамоў па вул. Першамайская і вуліцы Савецкая. Быў пабудаваны і пушчаны ў эксплуатацыю завод сілікатных вырабаў. Ішла падрыхтоўка да будаўніцтва жылых дамоў па вуліцы Прамысловая. Так паступова рос пасёлак, прыязджалі з усіх куткоў краіны людзі, працягвалася будаўніцтва і азеляненне вуліц. За наступныя гады было завершана будаўніцтва жылых дамоў па вул. Паркавай і яе добраўпарадкаванне. Планавалася будаўніцтва дамоў па вул. Першамайская і вул. Прамысловая.
  • 1980 годы — спланавалася будаўніцтва індывідуальных дамоў па вул. Паркавая і пакладзен пачатак будаўніцтву завулка Школьнага.
  • 1990—2000 годы — завершана будаўніцтва жылых дамоў зав. Школьнага. Збудаваны і здадзены ў эксплуатацыю фізкультурна — аздараўленчы комплекс. Вядзецца будаўніцтва індывідуальных дамоў па вул. Зялёная.

Завершана будаўніцтва 8 вуліц і завулкаў: Паркавая, Савецкая, Камсамольская, Першамайская, Садовая, Зялёная, Прамысловая; зав.: Школьны, Завадскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2,3 тыс. жыхароў, 612 двароў (па дадзеных 2014 года)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «ТБЗ Усяж», РУП «Завод сілікатных вырабаў», ЗУПВП «Завод цеплаабменных абсталявання», прадпрыемства «Амкадор-Усяж» — кіруючая кампанія холдынгу, ААТ «ПарадХiмСтрой», КУП «ЖКХ аддзялення п. Усяж», «Белтопгазкомплект», урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, аддзяленне «Беларусбанка», парк адпачынку, прыход храма Увядзення ў храм Прысвятой Багародзіцы, лясніцтва.

Кафе-бар

Гандаль і паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Кафэ, сталовая, крама «На гары», крама «Спадарожнік», крама Прадуктовая, крама «Белтопгазкомплект», крама «прамтаварных», крама «Мяса-малако», крама «Вясна», крама «Зялёны», крама «Універсам», мінімаркет «Дабраном», сталовая, цэнтар бытавога абслугоўвання, лазня-саўна, цырульня, салон-цырульня, аптэка.

Працуе выязны гандаль.

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

Школа[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі пасёлка працуе Усяжская сярэдняя школа.

СОШ п. УСЯЖ

Узнікла школа як Емяльянаўская няпоўная сямігадовая школа ў 1922 годзе. Па дадзеных архіву такі адрас і такую характарыстыку мела раней Усяжскага СШ, а першапачаткова 80 гадоў таму назад — Емяльянаўская няпоўная 7-гадовая школа. З дня заснавання Емяльянаўская НСШ абслугоўвае наступныя населеныя пункты: Емяльянава, Трубічына, Шпакоўшчына, Дубовік, калгас «Перамога», Малае Залужжа, Каменка, калгас «Зара».

Школьны будынак першапачаткова ўяўляла сабой некалькі прыстасаваных драўляных памяшканняў без электрычнасці, ацяпланае трымя топкамі.

На 1940—1941 нав. год у Емяльянаўскай НСШ было 6 класных пакояў, 1 фізічны кабінет, 1 настаўніцкая, 2 калідора, 1 кватэра дырэктара (22 м ²), 2 кватэры настаўнікаў, 1 кухня, бібліятэка (663 кнігі).

Усяго на пачатак 1940—1941 нав. года ў школе было 290 навучэнцаў, 53 піянера, 7 членаў УЛКСМ, 1 платны піянерскі важаты. Заняткі праходзілі ў дзве змены: 1 змена — 205 чалавек, 2 змена — 85 чалавек. Усяго было 9 клас-камплектаў. У школе працавалі гурткі — літаратурны — 37 чалавек, харавы — 33 чалавекі, драматычны — 17 чалавек, тры балетных — 35 чалавек.

Нягледзячы на цяжкія ўмовы, большасць навучэнцаў мелі добрыя і выдатныя адзнакі. У прадваенным 1941 з 23 выпускнікоў сёмага класа — 8 вучняў мела толькі выдатныя адзнакі.

Першым дырэктарам быў Ярмак Уладзімір Іванавіч (загінуў на фронце ў час вайны), затым Холад В. А., а яго намеснік Славецкі В. Ф. Першыя настаўніка: Леановіч В. М., Руды А. Я., Славецкая З. І., Сташэўская В. П., Васковец М. Б., Зязюля Т. Ф., Крепская Э. У., Крес М. І., Шулер Р. А., Хоціна В. А.

Вайна перапыніла заняткі. Школа ў перыяд з 1941 па 1944 не працавала. У кастрычніку 1944 яна аднавіла сваю працу. Заняткі праходзілі ў тых жа будынках.     

З 1945 па 1973 дырэктарам школы працаваў Падбярозка Фёдар Рыгоравіч. Ён нарадзіўся ў 1918 годзе ў в. Трубічына. У 1935 годзе скончыў Емяльянаўскую НСШ, у 1938 — Смалявіцкую сярэднюю школу, скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут.     

У 1951 годзе быў закладзены новы школьны цагляны будынак на 280 вучнёўскіх месцаў у п. Усяж. У жніўні 1952 будаўніцтва было скончана і ў верасні таго ж года Емельяновская школа была пераведзена ў пасёлак Усяж і атрымала статус сярэдняй школы. Выпускнікі 1955 атрымалі атэстат аб сярэдняй адукацыі.     

У 1964—1965 гады ў школе працавала 33 настаўнікі, вышэйшую адукацыю мела 13 чалавек, Няскончанае вышэйшае — 8 чалавек, сярэдне-спецыяльную — 12 чалавек.     

У лютым 1976 пачалося будаўніцтва прыбудовы да школы на 320 вучнёўскіх месцаў са спартыўным і актавай заламі, сталовай.     

У 1978 прыбудаваны будынак здадзены ў эксплуатацыю.     

З 1973 па 1986 гады — дырэктарам школы працаваў Казак Мікалай Уласавіч.     

З 1994 па 1998 гады — пасаду дырэктара школы меў Лагуцік Віктар Адольфавіч.         

У цяперашні час педагагічны калектыў складае 38 настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю маюць 32 настаўнікі, сярэдне-спецыяльную — 6 настаўнікаў. За 50 гадоў сярэднюю адукацыю атрымалі 1258 навучэнцаў. З іх медалістаў — 50 чалавек.

Матэрыяльна-тэхнічную базу школы складаюць: спартыўная зала, актавая зала, сталовая, бібліятэка, камп’ютарны клас, неабходныя ТСО, стадыён. Школа мае прышкольны ўчастак.

Дзіцячы сад[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцячы сад

У кастрычніку 1953 года здадзены ў эксплуатацыю будынкі дзіцячай дашкольнай установы. Два тыпавых будынка праектнай магутнасцю — 60 месцаў. У будынку дзіцячых ясляў размясціліся два групавыя пакоя, кабінет медыцынскай сястры, кладоўкі для бялізны і прадуктаў. У другім будынку — два групавыя пакоя, кабінет загадчыцы, кухня. Групавыя пакоі былі разлічаны: адна — утрыманне і выхаванне дзяцей ранняга ўзросту, тры — для дзяцей дашкольнага ўзросту.

З моманту адкрыцця дашкольнай установы і многія наступныя гады ўзначальвала працу ўстановы Чаткова Марыя Іванаўна. У педагагічным калектыве былі такія выхавальнікі як: Мытнік Вера Мікалаеўна, Зязюля Лідзія Андрэеўна, Яноўская Зінаіда Мікалаеўна, Катлярская Людміла Васільеўна, Барыс Серафіма Паўлаўна, Дзядовіч Ніна Іванаўна, Серадюк Ганна Рыгораўна.     

У канцы 1988 года было здадзена ў эксплуатацыю новы 2-павярховы будынак дзіцячай дашкольнай установы праектнай магутнасцю — 115 месцаў. У будынку размясціліся: 6 групавых пакояў, музычная зала, харчаблок, некалькі кабінетаў, пральня.     

У цяперашні час узначальвае працу дашкольнай адукацыйнай установы Дайлід Святлана Валер’еўна — малады, энергічны кіраўнік і малады гурт педагогаў: Кізіна Валянціна Уладзіміраўна, Бароўская Ірына Уладзіміраўна, Сакалоўская Святлана Іванаўна, Даніловіч Таццяна Іванаўна, Фраловіч Ірына Міхайлаўна. У штатным раскладзе ДДУ прадугледжаны: памочнікі выхавальнікаў, медыцынская сястра, кухары, кастэлянша, дворнік, вартаўнікі, прыбіральшчыцы, рабочыя.

Дом культуры[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры
Председатель
День Посёлка

І у кастрычніку 1954 года быў здадзены ў эксплуатацыю новы тыпавы будынак Дома культуры.     

Рэгулярна працавала бібліятэка. Працаваў харавой гурток. Актыўную працу вяла більярдная.

У 1963 годзе пачаў працаваць духавы аркестр, які ўзначаліў Казімір Станіслававіч Скуратовіч. У 1970 годзе пачаў сваю дзейнасць вакальна-інструментальны ансамбль «Равеснік». У 1980 годзе пасаду дырэктара заняла Раіса Аляксандраўна Язвінскі. Яна ўнесла вялікі ўклад у працу Дома культуры. Аднавіла харавы калектыў, запрасіўшы маладога спецыяліста Лілію Уладзіміраўну Ерашэвіч.

З 1985 года працягнуў кіраваць харавым калектывам Леў Самуілавіч Шехтман. Калектыў пачаў выязджаць у раён, наведваць розныя конкурсы і за межамі раёна. Нядоўгі час прапрацавалі кіраўнікамі калектыву Дома культуры: Зінаіда Уладзіміраўна Паддубная, Алена Іванаўна Мыцько, Наталля Сцяпанаўна Сіўко, Людміла Мар’янаўна Сухадольская, Уладзімір Цімафеевіч Серадюк.

Маладзічкі

У 1999 годзе дырэктарам Дома культуры стала Святлана Рыгораўна Гушчанская, мастацкі кіраўнік — Наталля Іванаўна Сташкевіч.

Неаднаразова калектыў Дома культуры прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабу. Былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.        

Са студзеня месяца 2007 Дом культуры перайшоў з Усяжскага сельскага Савета ў ведамства раённага аддзела культуры Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.

У цяперашні час дырэктарам Дома культуры з’яўляецца Наталля Іванаўна Сташкевіч. Мастацкі кіраўнік — Святлана Рыгораўна Гушчанская.

У Доме культуры дзейнічае 23 гурткі
  • «Журавінка» — харавыя і сольныя спевы
  • «Фантазія» — праца з падручным матэрыялам
  • «Інтэлектуал» — развіццё інтэлекту
  • «Забаўлянка» — драматычная дзейнасць
  • «Рандэву» — эстрадныя танцы
  • «Элегія» — стылізаваныя танцы
  • «Вясёлка» — дзіцячыя танцы
  • «Ля-ля-фа» — сольны спеў
    ДК п. Усяж
    «Чытанка» — дэкламацыя
  • «Маладзічкі» — народны фальклорны ансамбль
  • «Лявоніха» — драматызацыя
  • «Альфа» — сольныя спевы
  • «Ало» — вакальнае трыа
  • «Just go» — рэп-гурт
  • «M.J.» — рэп-гурт
  • «Kastalia» — дзіцячы эстрадны ансамбль
  • «Камея» — дзіцячая вакальная група
  • «Фабрыка» — вакальнае трыа «Равеснік» — вакальна-інструментальны ансамбль
  • «У коле сяброў» — аматарскае аб’яднанне
  • «Моладзь XXI стагоддзя» — аматарскае аб’яднанне
  • «Новая зорка» — аматарскае аб’яднанне
  • «Патрыёт» — аматарскае аб’яднанне

На базе Дома культуры актыўна прымаюць удзел людзі рознай узроставай катэгорыі ў агульным складзе — 400 чалавек.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • Фізкультурна-аздараўленчы комплекс

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Усталяваны манумент у 1963 годзе. У магіле пахаваны 21 ваенны. 17 партызан і 155 невядомых.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць пасёлка прадстаўлена прадпрыемствамі па вырабе паліўных брыкетаў на аснове торфу, па вырабе колаў для кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, па вытворчасці медна-латуневых радыятараў для астуджэння вады, масла і паветра ў розных сістэмах рухавікоў магутнасцю ад 200 кВт да 5000 кВт, гэтак жа прадпрыемства па выпуску спецыяльных машын высокага тэхнічнага ўзроўню.

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

У некалькі кілометраў ад Усяжа, знаходзіцца «Замкавая гара», з якою звязана даволі цікавая таямнічая легенда. Непадалёку ад Усяжа знаходзіцца вялікі лес, а ў ім «Каменскае» возера. У даўнешнія часы ля возера на высокай гарэ стаяў замак. Жыла ў ім княжна, дзяўчына незвычайнай прыгажосці. Яна да ўсіх была ласкава, ніколі нікога не пакрыўдзіла.

І вось аднойчы пасватаўся да яе Чорны рыцар. Сам ён заўжды быў і чорны, і жорсткі, ніколі нікаму не спачуваў. Сказаў Чорны рыцар дзяўчыне, калі яна яму адмовіць, то спаліць ён замак, людзей зарэжа, а яе возьме сілай.

Сабрала княгіня ў вечары народ і сказала: — «Не хачу я выходзіць за яго замуж, гэта жорсткі чалавек і я з ім прападу. Але ёсць у мяне адна мэта — калі вы хочыце застацца жывымі, дык тады я вас выпушчу з замка, а сама загіну, уйду пад зямлю разам з замкам». Жыхары замка адмовіліся пакідаць сваю гаспадыню і з першымі промнямі сонца ўзнялася дзяўчына на сцену замка, узняла ў гору рукі, зямля раступілася і паглынула замак разам з людзьмі.

У цяперашні час, жыхары, якім па 70-80 гадоў на Сарокавым полі летам косяць сена. Кажуць мужыкі, калі раніцай выйсці на гэта поле з касой, то можна ўбачыць, як з гары выходзіць залатая дзяўчына і валасы ў яе дадолу залатыя. Паглядзіць яна па старанам, а тады ціхенька-ціхенька падымаецца на самую вышыню гары. Калі прыкладзеш вуха да гэтай гары і доўга-доўга будзеш слухаць, то можна пачуць званы калакалоў.

Зноскі

  1. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Harady_i_vioski_Bielarusi.djvu.zip/HVB.Minskaja.4.pdf/511_1318x9999.jpeg
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ву́сяж

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]