Усяжскі сельсавет
Усяжскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Усяж |
Дата ўтварэння | 10 лютага 1977 |
Насельніцтва | 4 521 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222216 |
Усяжскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на паўночны захад ад Смалявічаў.
Адміністрацыйны цэнтр — Усяж (з 2013 года[1]).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе—снежні 1917 года ў адпаведнасці з рашэннем 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў аб пераходзе ўсёй улады да Саветаў пачалі паўсюдна арганізоўвацца і стварацца Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У гэты час у ліку іншых сельскіх Саветаў быў арганізаваны сельскі Савет у вёсцы Емяльянава. Рашэннем Мінаблвыканкама № 40 ад 10 лютага 1977 года Емяльянаўскі сельскі Савет дэпутатаў рабочых быў перайменаваны ва Усяжскі сельскі Савет дэпутатаў рабочых.
Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон.
|
Іншыя населеныя пункты ў межах сельсавета: Емяльянава, Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Навадвор’е, Трубічына, Узбярэжжа, Шпакоўшчына.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 10 садовых таварыстваў.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць вузкакалейная чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.
На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Найбольш буйныя:
- ААТ «Торфабрыкетны завод» Усяж». Спецыялізацыя — вытворчасць торфабрыкетаў.
- ТАА «Мідывісана». Спецыялізацыя — фургоны «Любава», штабныя машыны.
- ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс». Спецыялізацыя — раслінаводства і жывёлагадоўля.
- ААТ «Смалявічы бройлераў» аддзяленне «Парыжская камуна». Спецыялізацыя — раслінаводства.
- ААТ «Смалявіцкі РКБА» (4 комплексна-прыёмных пункта), Смалявіцкае райпо.