Усяж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Усяж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
3 300 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222212
Аўтамабільны код
5
Этнахаронім
усяжцы, усяжчанін, усяжчанка
Усяж на карце Беларусі ±
Усяж (Беларусь)
Усяж
Усяж (Мінская вобласць)
Усяж
Асвячэнне крыжа

У́сяж[1] (трансліт.: Usiaž, руск.: Усяж) — пасёлак у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Усяжскага сельвыканкама. За 8 кіламетраў на паўночны захад ад Смалявіч і 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Смалявічы, 35 кіламетраў ад Мінска.

Сёння п. Усяж — шырокія асфальтаваныя вуліцы, жылыя маленькія і шматпавярховыя дамы, добра развітая інфраструктура, вялікая колькасць крам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

пасёлак

На сярэдзіне шляху ад Мінска да Барысава, у вялікіх дарог на Маскву і ў Заходнюю Еўропу, размешчаны пасёлак Усяж. Знаходзіцца ён у раёне невялікай ракі Усяжа, менавіта таму ён і атрымаў назву Усяж. Пастановай СНК БССР № 28 ад 07.01.1941 г. і СНК СССР № 277 ад 08.02.1941 г. в 35 км ад беларускай сталіцы пачалося будаўніцтва торфабрыкетнага завода і электрастанцыі на тарфяным урочышчы «Усяж». Да чэрвеня 1941 г. былі ўзведзены падмурак галоўнага корпуса завода і некалькі жылых дамоў. Вайна спыніла будаўніцтва завода і жылых дамоў.

пасёлак 2

І толькі ў жніўні 1944 года будаўніцтва аднавілася. Першыя работнікі і тэхніка размяшчаліся ў бліжэйшых вёсках Емяльянава, Шпакоўшчына, Трубічына. Адначасова вялося будаўніцтва завода і пасёлка.

Красный дом
Школьная вуліца

1946 год — праведзена асушванне першачарговага ўчастка торфаздабычы, пабудаваны два жылых бараку, часавы будынак заводакіраўніцтва, сталовая.

1947 — 1949 годы — вядзецца будаўніцтва тарфяных палёў. Пачалася першая здабыча торфу. Пабудаваныя лазня і тры 18-кватэрныя дамы па вул. Паркавая.

1950 год — уведзены ў эксплуатацыю механічны цэх і аўтагараж, вядзецца будаўніцтва жылых дамоў па вуліцы Першамайская, Савецкая і Камсамольская.

1952 год — 27 чэрвеня завод выпусціў першыя тоны брыкетаў. У гэтым жа годзе былі пабудаваны будынка пажарнага дэпо і сярэдняй школы. Завяршылася будаўніцтва некалькіх жылых дамоў.

1953 год — адкрылася бальніца і крамы. Пабудаваны дзіцячы сад.

1954 год — здабыча торфу і выпуск брыкетаў павялічылася ў некалькі разоў. Пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю Дом культуры і заводакіраўніцтва.

1966 — 1968 гг. — пачатак інтэнсіўнага будаўніцтва пасёлка. Завершана будаўніцтва жылых дамоў па вул. Першамайская і вуліцы Савецкая. Быў пабудаваны і пушчаны ў эксплуатацыю завод сілікатных вырабаў. Ішла падрыхтоўка да будаўніцтва жылых дамоў па вуліцы Прамысловая. Так паступова рос пасёлак, прыязджалі з усіх куткоў краіны людзі, працягвалася будаўніцтва і азеляненне вуліц. За наступныя гады было завершана будаўніцтва жылых дамоў па вул. Паркавай і яе добраўпарадкаванне. Планавалася будаўніцтва дамоў па вул. Першамайская і вул. Прамысловая.

1980 годы — спланавалася будаўніцтва індывідуальных дамоў па вул. Паркавая і пакладзен пачатак будаўніцтву завулка Школьнага.

1990 — 2000 годы — завершана будаўніцтва жылых дамоў зав. Школьнага. Збудаваны і здадзены ў эксплуатацыю фізкультурна — аздараўленчы комплекс. Вядзецца будаўніцтва індывідуальных дамоў па вул. Зялёная.

Завершана будаўніцтва 8 вуліц і завулкаў: вул. Паркавая, вул. Савецкая, вул. Камсамольская, вул. Першамайская, вул. Садовая, вул. Зялёная, вул. Прамысловая, зав. Школьны, зав. Завадскі.

На тэрыторыі пасёлка акрамя заводаў па вытворчасці брыкетаў і цэглы, ёсць малыя прадпрыемствы: вытворчае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтапгазкамплект», адкрытае акцыянернае таварыства «Амкадор», закрытае акцыянернае таварыства «Амкадор МВС», замежнае ўнітарнае прыватнае вытворчае прадпрыемства «Завод цеплаабменных абсталявання», кампанія з абмежаванай возадказнасцю «Клайдак Business Payoneers», вытворчая камерцыйная фірма «Гермес», замежнае прыватнае ўнітарнае ТПП «Промрадбел», унітарнае прадпрыемства «Белпрамімплэкс», замежнае прадпрыемства «Эвіпак Індастрыз», РУП «Завод сілікатных вырабаў».

Мясцовае кіраванне і самакіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Усяжскі сельскі выканаўчы камітэт

Усяжскі сельскі Савет

Сіні дом
ТБЗД Усяж

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная характарыстыка. У лістападзе—снежні 1917 года ў адпаведнасці з рашэннем 2-га Усерасійскага з'езда Саветаў аб пераходзе ўсёй улады да Саветаў пачалі паўсюдна арганізоўвацца і стварацца Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У гэты час у ліку іншых сельскіх Саветаў быў арганізаваны сельскі Савет у вёсцы Емяльянава. Рашэннем Мінаблвыканкама № 40 ад 1977/02/10 года Емяльянаўскі сельскі Савет дэпутатаў рабочых быў перайменаваны ва Усяжскі сельскі Савет дэпутатаў рабочых.

Усяжскі сельсавет мяжуе з Азярыцка-Слабадскога і Жодзінскім сельсаветамі, з Лагойскім раёнам.

Юрыдычны адрас: 222212, Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, пос. Усяж, вул. Камсамольская, д.10.

Старшыня — Грыцкевіч Сяргей Рыгоравіч, тэл. (801776) 67-1-31

Кіраўнік спраў — Маслоўская Вольга Аляксандраўна, тэл. (801776) 67-2-88.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. У склад Усяжскага сельскага Савета ўваходзіць 24 населеныя пункты:

пас. Усяж

в. Дубовікі

в. Трубічына

в. Шпакоўшчына

в. Емельянава

аг. Куркава

в. Крывая Бяроза

в. Навадвор'е

в. Каменка

в. Узбярэжжа

аг. Юр'ева

в. Мгле

в. Сутокі

в. Хатенава

в. Антаполлле

в. Юзефава

в. Кальнікі

в. Прудзішча

в. Сарнацкае

в. Ізбіцкае

в. Кавалеўшчына

в. Высокае

в. Тадуліна

аг. Усяжа

Адміністрацыйны будынак

Агульная колькасць пастаянна-пражываюшчага насельніцтва складае 4521 чалавек, з іх працаздольнага ўзросту — 2722, маладзей працаздольнага ўзросту — 856, старэйшых за працаздольны ўзрост — 943 чалавек.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 10 садовых таварыстваў.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Найбольш буйныя:

ААТ «Торфабрыкетны завод» Усяж ". Спецыялізацыя — вытворчасць торфабрыкетаў.

ТАА «Мідывісана». Спецыялізацыя — фургоны «Любава», штабныя машыны.

ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс». Спецыялізацыя — раслінаводства і жывёлагадоўля.

ААТ «Смалявічы бройлераў» аддзяленне «Парыжская камуна». Спецыялізацыя — раслінаводства.

Сфера паслуг: ААТ «Смалявіцкі РКБА» (4 комплексна-прыёмных пункта), Смалявіцкае райпо.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2,3 тыс. жыхароў, 612 двароў (па дадзеных 2014 года)
Завод

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «ТБЗ Усяж», завод сілікатных вырабаў, завод цеплаабменных абсталявання, прадпрыемства «Амкадор-Усяж» - кіруючая кампанія холдынгу, ООО "ПарадХiмСтрой", КУП "ЖКХ аддзялення п.Усяж", «Белтопгазкомплект», камерцыйныя і гандлёвыя фірмы, сярэдняя школа, дзіцячы сад, яслі, Дом культуры, сталовая, кафэ, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, цэнтар бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аддзяленне «Беларусбанка», лазня-саўна, цырульня, салон-цырульня, аптэка, парк адпачынку, прыход храма Увядзення ў храм Прысвятой Багародзіцы, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, стадыёны, лясніцтва.

Кафе-бар

Гандлёвая інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Кафэ, сталовая, магазін «На гары», крама «Спадарожнік», крама Прадуктовая, крама «Белтопгазкомплект», крама «прамтаварных», крама «Мяса-малако», крама «Вясна», крама «Зялёны», крама «Універсам», мінімаркет "Дабраном".

Працуе выязны гандаль.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Усяжская сярэдняя школа[правіць | правіць зыходнік]

СОШ п. УСЯЖ
Педагагічны калектыў
Усяжская школа
Бібліятэка школы
На лінейке

Мінская вобласць

Смалявіцкі раён

Емяльянаўскі с / с

Емяльянаўская няпоўная сямігадовая школа

Год заснавання — 1922

Емяльянаўскае паштовае аддзяленне, адлегласць ад раённага цэнтра — 7 км, выкладанне вядзецца на беларускай мове.

Па дадзеных архіву такі адрас і такую характарыстыку мела раней Усяжскага СШ, а першапачаткова 80 гадоў таму назад — Емяльянаўская няпоўная 7-гадовая школа. З дня заснавання Емяльянаўская НСШ абслугоўвае наступныя населеныя пункты: Емяльянава, Трубічына, Шпакоўшчына, Дубовік, калгас «Перамога», Малае Залужжа, Каменка, калгас «Зара».

Школьны будынак першапачаткова ўяўляла сабой некалькі прыстасаваных драўляных памяшканняў без электрычнасці, ацяпланае трымя топкамі.

На 1940—1941 нав. год у Емяльянаўскай НСШ было 6 класных пакояў, 1 фізічны кабінет, 1 настаўніцкая, 2 калідора, 1 кватэра дырэктара (22 м ²), 2 кватэры настаўнікаў, 1 кухня, бібліятэка (663 кнігі).

      Усяго на пачатак 1940—1941 нав. года ў школе было 290 навучэнцаў, 53 піянера, 7 членаў ВЛКСМ, 1 платны піянерскі важаты. Заняткі праходзілі ў дзве змены: 1 змена — 205 чалавек, 2 змена — 85 чалавек. Усяго было 9 клас-камплектаў. У школе працавалі гурткі — літаратурны — 37 чалавек, харавы — 33 чалавекі, драматычны — 17 чалавек, тры балетных — 35 чалавек.

      Нягледзячы на цяжкія ўмовы, большасць навучэнцаў мелі добрыя і выдатныя адзнакі. У прадваенным 1941 з 23 выпускнікоў сёмага класа — 8 вучняў мела толькі выдатныя адзнакі.

      Першым дырэктарам быў Ярмак Уладзімір Іванавіч (загінуў на фронце ў час вайны), затым Холад В. А., а яго намеснік Славецкі В. Ф. Першыя настаўніка: Леановіч В. М., Руды А. Я., Славецкая З. І., Сташэўская В. П., Васковец М. Б., Зязюля Т. Ф., Крепская Э. У., Крес М. І., Шулер Р. А., Хоціна В. А.

      Вайна перапыніла заняткі. Школа ў перыяд з 1941 па 1944 не працавала. У кастрычніку 1944 яна аднавіла сваю працу. Заняткі праходзілі ў тых жа будынках.     

З 1945 па 1973 дырэктарам школы працаваў Подберёзко Фёдар Рыгоравіч. Ён нарадзіўся ў 1918 годзе ў в. Трубічына. У 1935 годзе скончыў Емяльянаўскую НСШ, у 1938 — Смалявіцкую сярэднюю школу, скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут.     

У 1951 годзе быў закладзены новы школьны цагляны будынак на 280 вучнёўскіх месцаў у п. Усяж. У жніўні 1952 будаўніцтва было скончана і ў верасні таго ж года Емельяновская школа была пераведзена ў пасёлак Усяж і атрымала статус сярэдняй школы. Выпускнікі 1955 атрымалі атэстат аб сярэдняй адукацыі.     

У 1964—1965 гады ў школе працавала 33 настаўнікі, вышэйшую адукацыю мела 13 чалавек, Няскончанае вышэйшае — 8 чалавек, сярэдне-спецыяльную — 12 чалавек.     

У лютым 1976 пачалося будаўніцтва прыбудовы да школы на 320 вучнёўскіх месцаў са спартыўным і актавай заламі, сталовай.     

У 1978 прыбудаваны будынак здадзены ў эксплуатацыю.     

З 1973 па 1986 гады — дырэктарам школы працаваў Казак Мікалай Уласавіч.     

З 1994 па 1998 гады — пасаду дырэктара школы меў Лагуцік Віктар Адольфавіч.     

З 1988 года дырэктарамі школы былі Меркуль Марына Іванаўна, Грыцкевіч Сяргей Рыгоравіч, Навічэнка Дзмітрый Пятровіч. У цяперашні час пост дырэктара школы займае Лашук Наталля Валянцінаўна.     

Настаўнікі доблеснай працы:     

Казак Н. В. — «Выдатнік асветы СССР», «Выдатнік асветы Беларусі».

Герачынская М. П. — «Выдатнік народнай асветы БССР», «Заслужаны настаўнік Беларусі».

Фрайман Ф. З. — «Выдатнік асветы Беларусі».

Лагуцік Н. Н. — Медаль «За доблесную працу».

Быкава М. Н. — Медаль Францыска Скарыны.

Герачынскі А. А. — «Выдатнік народнай адукацыі».

У цяперашні час педагагічны калектыў складае 38 настаўнікаў. Вышэйшую адукацыю маюць 32 настаўнікі, сярэдне-спецыяльную — 6 настаўнікаў. За 50 гадоў сярэднюю адукацыю атрымалі 1258 навучэнцаў. З іх медалістаў — 50 чалавек.

Матэрыяльна-тэхнічную базу школы складаюць: спартыўная зала, актавая зала, сталовая, бібліятэка, камп'ютарны клас, неабходныя ТСО, стадыён. Школа мае прышкольны ўчастак.

Больш за 20 гадоў педагагічнай дзейнасці ў такіх настаўнікаў як: Лагуцік Н. Н., Мурашка Л. А., Ганчарова Е. Н., Быкава М. Н., Яцкевіч Н. А., Барысава А. П., Макаранка Л. У. і Шаблыка М. В.

Дзіцячы сад[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцячы сад

У кастрычніку 1953 года здадзены ў эксплуатацыю будынкі дзіцячай дашкольнай установы. Два тыпавых будынка праектнай магутнасцю — 60 месцаў. У будынку дзіцячых ясляў размясціліся два групавыя пакоя, кабінет медыцынскай сястры, кладоўкі для бялізны і прадуктаў. У другім будынку — два групавыя пакоя, кабінет загадчыцы, кухня. Групавыя пакоі былі разлічаны: адна — утрыманне і выхаванне дзяцей ранняга ўзросту, тры — для дзяцей дашкольнага ўзросту.

З моманту адкрыцця дашкольнай установы і многія наступныя гады ўзначальвала працу ўстановы Чаткова Марыя Іванаўна. У педагагічным калектыве былі такія выхавальнікі як: Мытнік Вера Мікалаеўна, Зязюля Лідзія Андрэеўна, Яноўская Зінаіда Мікалаеўна, Катлярская Людміла Васільеўна, Барыс Серафіма Паўлаўна, Дзядовіч Ніна Іванаўна, Серадюк Ганна Рыгораўна.     

У канцы 1988 года было здадзена ў эксплуатацыю новы 2-павярховы будынак дзіцячай дашкольнай установы праектнай магутнасцю — 115 месцаў. У будынку размясціліся: 6 групавых пакояў, музычная зала, харчаблок, некалькі кабінетаў, пральня.     

У цяперашні час узначальвае працу дашкольнай адукацыйнай установы Дайлід Святлана Валер'еўна — малады, энергічны кіраўнік і малады гурт педагогаў: Кізіна Валянціна Уладзіміраўна, Бароўская Ірына Уладзіміраўна, Сакалоўская Святлана Іванаўна, Даніловіч Таццяна Іванаўна, Фраловіч Ірына Міхайлаўна. У штатным раскладзе ДДУ прадугледжаны: памочнікі выхавальнікаў, медыцынская сястра, кухары, кастэлянша, дворнік, вартаўнікі, прыбіральшчыцы, рабочыя.

     Сапраўдны калектыў узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Смалявіцкага РВК.

     Дзіцячы сад сёння — гэта не толькі месца знаходжання дзяцей на час адсутнасці бацькоў. Гэта вельмі важная прыступка ў падрыхтоўцы дзяцей да дальнейшага жыцця ў школе.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры[правіць | правіць зыходнік]

Дом культуры
Председатель
День Посёлка

Паколькі рос і развіваўся пасёлак, прыбывалі з усіх куткоў краіны ўсё новыя маладыя людзі, паўстала неабходнасць будаўніцтва Дома культуры — месца, дзе можна было адпачыць у вольны ад працы час.

      І вось у кастрычніку 1954 года было здадзены ў эксплуатацыю новы тыпавы будынак Дома культуры.     

Будынак месціць у сябе:

— Канцэртная зала на 300 месцаў — 350 м²

— Танцавальная зала — 110 м ²

— Бібліятэку з чытальнай залай — 70 м²

— Кинаапаратную ўстаноўку — 22 м²

— 2 касцюмерных

— Кабінет дырэктара і мастацкага кіраўніка

— Кабінет харавы

— Кабінет працоўнага класа

— Кабінет для захоўвання рабочых прылад

— Кабінет інструментальны

— гардэроб

— Два туалета (мужчынскі і жаночы)

— грымёрная

Першым дырэктарам Дома культуры быў Іван Паўлавіч Нікалаеў. Ён працаваў ў гэтым калектыве 30 гадоў. Моладзь магла ганарыцца Домам культуры, бо тут можна было не толькі паглядзець кінафільм, але і разнастаіць свой вольны час. Рэгулярна працавала бібліятэка. Можна было ўзяць літаратуру на кватэру, або папрацаваць у чытальнай зале. Працаваў харавой гурток. Актыўную працу вяла більярдная. З года ў год з'яўляліся новыя гурткі і калектывы. У 1963 годзе пачаў працаваць духавы аркестр, які ўзначаліў Казімір Станіслававіч Скуратовіч. У 1970 годзе пачаў сваю дзейнасць вакальна-інструментальны ансамбль «Равеснік». У 1980 годзе пасаду дырэктара заняла Раіса Аляксандраўна Язвінскі. Яна ўнесла вялікі ўклад у працу Дома культуры. Далучала да працы моладзь і людзей больш старэйшага ўзросту. Аднавіла харавы калектыў, запрасіўшы маладога спецыяліста Лілію Уладзіміраўну Ерашэвіч. Харавы калектыў наведвала велізарная маса маладых людзей. Добрым памошнікам для Раісы Аляксандраўны з'явілася Вераніка Мікалаеўна Клышка — мастацкі кіраўнік.

З 1985 года працягнуў кіраваць харавым калектывам Леў Самуілавіч Шехтман. Калектыў пачаў выязджаць у раён, наведваць розныя конкурсы і за межамі раёна. Нядоўгі час прапрацавалі кіраўнікамі калектыву Дома культуры: Зінаіда Уладзіміраўна Паддубная, Алена Іванаўна Мыцько, Наталля Сцяпанаўна Сіўко, Людміла Мар'янаўна Сухадольская, Уладзімір Цімафеевіч Серадюк.

Доўгія гады прапрацавалі кінамеханік: Віктар Аляксеевіч Чарнаглаз і Аляксей Іванавіч Лагуноўскі, касіры-кантралёры: Вера Мікалаеўна Мытнік, Ганна Уладзіміраўна Зязюля, Соф'я Іванаўна Шайтар, бібліятэкары: Зінаіда Уладзіміраўна Грынкевіч, Валянціна Іванаўна Крывіцкая.

      Дом культуры знаходзіўся на балансе Усяжскага сельскага Савета.     

Маладзічкі

Штатны расклад — 12 штатных адзінак: дырэктар, мастацкі кіраўнік, мастацкі кіраўнік народнага калектыву, акампаніятар, 2 харэографа, хормайстар, бібліятэкар, ды-джэй, гукарэжысёр, прыбіральнік, дворнік.     

У 1999 годзе дырэктарам Дома культуры стала Святлана Рыгораўна Гушчанская, мастацкі кіраўнік — Наталля Іванаўна Сташкевіч.

      Неаднаразова калектыў Дома культуры прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабу. Былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.     

Галоўная мэта Дома культуры — гэта выхаванне моладзі ў рамках эстэтычнага густу, маральнай устойлівасці, развіццё станоўчых якасцей і развіццё творчых здольнасцей. Увесь калектыў працуе над задачамі: далучыць моладзь і падлеткаў да агульначалавечых, агульнанацыянальным каштоўнасцям; далучыць да здаровага ладу жыцця, выкарыстоўваючы лепшы метад сямейнага вольнага часу, актывізацыі экалагічнай культуры.     

Са студзеня месяца 2007 Дом культуры перайшоў з Усяжскага сельскага Савета ў ведамства раённага аддзела культуры Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.

     У цяперашні час дырэктарам Дома культуры з'яўляецца Наталля Іванаўна Сташкевіч. Мастацкі кіраўнік — Святлана Рыгораўна Гушчанская.     

Екатерина Гринкевич

У Доме культуры дзейнічае 23 гурткі:

     «Журавінка» — харавыя і сольныя спевы

«Фантазія» — праца з падручным матэрыялам

«Інтэлектуал» — развіццё інтэлекту

«Забаўлянка» — драматычная дзейнасць

«Рандэву» — эстрадныя танцы

«Элегія» — стылізаваныя танцы

«Вясёлка» — дзіцячыя танцы

«Ля-ля-фа» — сольны спеў

ДК п. Усяж

"Чытанка" — дэкламацыя

«Маладзічкі» — народны фальклорны ансамбль

«Лявоніха» — драматызацыя

«Альфа» — сольныя спевы

«Ало» — вакальнае трыа

«Just go» — рэп-гурт

«M.J.» — рэп-гурт

«Kastalia» — дзіцячы эстрадны ансамбль

«Камея» — дзіцячая вакальная група

«Фабрыка» — вакальнае трыа

Народны ансамбль Маладзiчкi

"Равеснік" — вакальна-інструментальны ансамбль

«У коле сяброў» — аматарскае аб'яднанне

«Моладзь XXI стагоддзя» — аматарскае аб'яднанне

«Новая зорка» — аматарскае аб'яднанне

«Патрыёт» — аматарскае аб'яднанне

На базе Дома культуры актыўна прымаюць удзел людзі рознай узроставай катэгорыі ў агульным складзе — 400 чалавек.

Адрас Дома культуры: п. Усяж, вул. Прамысловая, 14

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс[правіць | правіць зыходнік]

ФОК
ФОК Усяж

адрас: 222212, Мінская вобласць, Смалявіцкі раён,

пасёлак Усяж, ул. Парковая, 12а

дырэктар:

Бароўскі Мікалай Уладзіміравіч

тэлефон: 8(01776) 67695

Матэрыяльна-спартыўная база:

спартыўная зала

саўна

міні-басейн

трэнажорная зала

распранальні з душавымі

футбольнае поле

більярд

настольны тэніс

пракат канькоў, турыстычнага інвентара.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

асвяшчэнне
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Кароткае апісанне: стаячая скульптура воіна на пастаменце.

Дата: 1963 год

Колькасць пахаваных:

21 — ваенныя

17 — партызаны

155 — невядомых

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Усяж

Прамысловасць пасёлка прадстаўлена прадпрыемствамі па вырабе паліўных брыкетаў на аснове торфу, па вырабе колаў для кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, па вытворчасці медна-латуневых радыятараў для астуджэння вады, масла і паветра ў розных сістэмах рухавікоў магутнасцю ад 200 кВт да 5000 кВт, гэтак жа прадпрыемства па выпуску спецыяльных машын высокага тэхнічнага ўзроўню.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Замкавая гара каменка

У некалькі кілометраў ад Усяжа, знаходзіцца «Замкавая гара», з якою звязана даволі цікавая таямнічая легенда. Непадалёку ад Усяжа знаходзіцца вялікі лес, а ў ім «Каменскае» возера. У даўнешнія часы ля возера на высокай гарэ стаяў замак. Жыла ў ім княжна, дзяўчына незвычайнай прыгажосці. Яна да ўсіх была ласкава, ніколі нікога не пакрыўдзіла.

І вось аднойчы пасватаўся да яе Чорны рыцар. Сам ён заўжды быў і чорны, і жорсткі, ніколі нікаму не спачуваў. Сказаў Чорны рыцар дзяўчыне, калі яна яму адмовіць, то спаліць ён замак, людзей зарэжа, а яе возьме сілай.

Сабрала княгіня ў вечары народ і сказала: — «Не хачу я выходзіць за яго замуж, гэта жорсткі чалавек і я з ім прападу. Але ёсць у мяне адна мэта — калі вы хочыце застацца жывымі, дык тады я вас выпушчу з замка, а сама загіну, уйду пад зямлю разам з замкам». Жыхары замка адмовіліся пакідаць сваю гаспадыню і з першымі промнямі сонца ўзнялася дзяўчына на сцену замка, узняла ў гору рукі, зямля раступілася і паглынула замак разам з людзьмі.

У цяперашні час, жыхары, якім па 70-80 гадоў на Сарокавым полі летам косяць сена. Кажуць мужыкі, калі раніцай выйсці на гэта поле з касой, то можна ўбачыць, як з гары выходзіць залатая дзяўчына і валасы ў яе дадолу залатыя. Паглядзіць яна па старанам, а тады ціхенька-ціхенька падымаецца на самую вышыню гары. Калі прыкладзеш вуха да гэтай гары і доўга-доўга будзеш слухаць, то можна пачуць званы калакалоў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ву́сяж

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]