Пахлава



Пахлава́, або баклава́ (араб. بقلاوة) — папулярны кандытарскі выраб з слаістага цеста з арэхамі ў сіропе, шырока распаўсюджаны ў кухнях усходніх народаў, найперш у турэцкай, азербайджанскай, арабскай, крымска-татарскай. Гатуюць пахлаву таксама балгары і грэкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле гісторыка Нуры Джанлы, першыя згадкі пра слодыч датаваны XV стагоддзем: «Традыцыя гатаваць тонкае цеста для пахлавы прыйшла ад асірыйцаў. У кулінарнай кнізе музея асманскіх султанаў у палацы Тапкапы захаваўся запіс часоў султана Фаціха, згодна з якім першая „паклава“ была прыгатавана ў палацы ў жніўні 1453. Запэўніваюць, што султан настолькі ўпадаваў вынаходніцтва повара, што загадаў увекавечыць увекавечыць яго рэцэпт. З тае пары пахлаву гатуюць на кожнае свята»[1].
Паводле іншай версіі, пахлаву прыдумалі на паўвостраве Малая Азія ў VIII стагоддзі да н.э. Грэчаскія мараплаўцы і гандляры неўзабаве рассмакавалі вабнасці баклавы. Яна так пацяшала іх густ, што яны прывезлі яе рэцэпт у Афіны. Асноўны ўнёсак грэкаў ва ўдасканаленне гэтага слодычу заключаўся ў стварэнні цеста, якое дазволіла раскатваць яго да таўшчыні ліста, у адрозненне ад грубага і хлебападобнага цеста анаталійцаў.
Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]
Пахлава — шматслойны дэсерт, які вырабляюць з лістоў цеста таўшчынёю з паперу, якія прамазваюць маслам і выкладаюць слаямі ў прамавугольны посуд для выпякання ці скручваюць у цыліндрыкі. Меленыя і дробна парубаныя грэчаскія арэхі ці фісташкі выкладаюць між слаямі цеста, якія да гэтай пары выпякаюцца і набрыняюць росчынай цукру і соку лімона са спецыямі і ружовай вадой.
Зноскі
- ↑ Елена Солнцева.. Архіўная копія (руск.). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 6 лютага 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Пахлава на Вікісховішчы |
---|
- Азербайджанская кухня
- Албанская кухня
- Армянская кухня
- Балканская кухня
- Баснійская кухня
- Балгарская кухня
- Усходняя кухня
- Грэчаская кухня
- Егіпецкая кухня
- Яўрэйская кухня
- Іракская кухня
- Ліванская кухня
- Македонская кухня
- Палесцінская кухня
- Іранская кухня
- Румынская кухня
- Сербская кухня
- Сірыйская кухня
- Турэцкая кухня
- Узбекская кухня
- Чарнагорская кухня
- Мучныя кандытарскія вырабы
- Наўруз