Перайсці да зместу

Паўладар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Паўладар
каз.: Павлодар
52°18′56″ пн. ш. 76°57′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Казахстан
Вобласць Паўладарская вобласць
Акім (пасада)|Акім Q134589682?[1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1720
Першая згадка 1720
Горад з 1861
Плошча 637,8 км²
Вышыня цэнтра 123 ± 1 м
Часавы пояс UTC+6
Насельніцтва
Насельніцтва 353 930[2] чалавек (2014)
Нацыянальны склад рускія, казахі, украінцы, татары, беларусы
Афіцыйная мова казахская мова і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 +7 7182
Паштовыя індэксы 140000 — 140017
Аўтамабільны код 14 (раней S)

city-pavlodar.gov.kz/
(руск.)(каз.)(англ.)
Паказаць/схаваць карты
Паўладар (Казахстан)
Паўладар
Паўладар
Паўладар (Паўладарская вобласць)
Паўладар
Паўладар

Паўладар (каз.: Павлодар) — горад на паўночным усходзе Казахстана, за 450 км на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Астана, і за 405 км на паўднёвы ўсход ад расійскага горада Омск на рацэ Іртыш, адміністрацыйны цэнтр Паўладарскай вобласці. У склад горада ўваходзяць пасёлак Ленінскі, сёлы Мойылды, Паўладарскае і Кенжэкольская сельская акруга.

У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмініевы, электролізны, металургічны, кардонна-руберойдавы, машынабудаўнічы і трактарны заводы.

У IX-XII стагоддзях недалёка ад месца існавання сучаснага Паўладару размяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (па-казахску: Қимақия), зніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, гэта значыць сталіца Кімакскага каганата.

Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 года, калі ў шэрагу ваенных крэпасцей і фарпостаў Расіі на Іртышы з’явіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Размяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадской выратавальнай станцыі і завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакументаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 метраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.

Насельніцтва горада складае 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 года, аднак разам з некалькімі прадмесцямі колькасць насельніцтва ёсць некалькі большай. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць рускія, якія складаюць 45,7 % насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасцямі з’яўляюцца ўкраінцы (6,7 %), немцы (2,7 %), татары (2,3 %).

ГодКолькасць
1897 7 738
1923 19 108 [3]
1939 28 535 [4]
ГодКолькасць
1959 90 096 [5]
1970 187 070 [6]
1979 272 895 [7]
ГодКолькасць
1989 330 748 [8]
1999 300 503 [9]
2009 317 289 [9]
ГодКолькасць
2021 333 190 [10]
2025 367 256 [11]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://kaz.inform.kz/person/khasar-khabylbekov-aitpekuly-1736246985/
  2. Город Павлодар Департамент статистики Павлодарской области
  3. (unspecified title) — 1926.
  4. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  5. http://www.demoscope.ru/weekly/ssp/ussr59_reg2.php
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/ussr70_reg2.php
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/ussr79_reg2.php
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/sng89_reg2.php
  9. 1 2 https://stat.gov.kz/upload/medialibrary/6ac/m17r17r9m74yv6ztqrsnptey5gv8o1za/4-%D0%9D%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D1%80%D1%83%D1%81%201%20%D1%82%D0%BE%D0%BC.pdf
  10. Итоги Национальной переписи населения 2021 года. Население Республике Казахстан (том 1)
  11. https://new.stat.gov.kz/api/iblock/element/37278/file/ru/
  12. https://www.burgas.bg/bg/pobratimeni-gradove-1
  13. 1 2 3 http://akimat-pvl.gov.kz/kaz/post.php?id=843
  14. http://admomsk.ru/web/en/city/international/foreign#pavlodar