Перайсці да зместу

Паўль Флемінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўль Флемінг
ням.: Paul Fleming
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1609(1609-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1640(1640-04-02)[1][2][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач-пісьменнік, паэт, пісьменнік, дыпламат, урач
Мова твораў нямецкая і лацінская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Паўль Флемінг (ням.: Paul Fleming; 5 кастрычніка 1609, Гартэнштайн, Германія — 2 красавіка 1640) — нямецкі паэт; прадстаўнік першай сілезскай школы паэтаў.

Gedichte

3 1626 вывучаў філасофію і медыцыну ў Лейпцыгскім універсітэце. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лацінскай мове (зборнік 1631) — пераважна любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Петрарка, але з узмоцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на нямецкай мове (зборнік «Нямецкія вершы», выд. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час Трыццацігадовай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль П. Флемінга адметны лапідарнасцю слова, філасофскай глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластычнасцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 перадаў у шэрагу санетаў, а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.

З беларускіх выданняў верш Паўля Флемінга «Я не змяню што ёсць» быў надрукаваны ў літаратурным часопісе «Калосьсе» ў перакладзе Васіля Сёмухі[5]. Верш «Як ён хоча цалавацца» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча ўвайшоў у анталогію сусветнай паэзіі «Галасы з-за небакраю»[6]. Некаторыя вершы Флемінга пераклаў на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[7].

Зноскі

  1. а б Fleming, Paul // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 494.
  2. а б в г Морозов А. А. Флеминг // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  3. а б Kolde T. v. Fleming, Paul // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1878. — Т. 7. — S. 115–117.
  4. Флеминг Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Прыгодніцкае «Калосьсе». Наша Ніва (8 лютага 2007).
  6. Архіпелаг паэзіі // Народная Воля, 9 лістапада 2008
  7. Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока