Перайсці да зместу

Паўлінаўская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў
53°01′40″ пн. ш. 25°48′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Паўлінава
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Ян Отан Бохвіц
Будаўніцтва ХІХXX
Будынкі
палац • флігель • стайня • кароўнік • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000028шыфр 112Г000028
Map

Паўлінаўская сядзіба — палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў в. Паўлінава Баранавіцкага раёна

У 1897 годзе маёнтак Навіцкіх набыў Ян Отан Бохвіц, які спачатку размясціў тут свае гаспадарчыя пабудовы, потым заклаў сад і разбіў пейзажны парк. На р. Лахазва пабудаваў вадзяны млын, паблізу ў лесе працавала смалакурня для вырабу шкіпінару і мазуту. У 1906 годзе Бохвіц заклаў падмурак багатага палаца, будаўніцтва якога завяршыў у 1909 годзе. Тым часам у маёнтку Паўлінава было 7 двароў і 45 жыхароў. Спачатку Бохвіц адбудаваў палац каля Вошкаўцаў (цяпер Ураджайная), што пад Ляхавічамі, і назваў яго ў гонар бацькі — Флер’янова, а закладзены новы палацава-паркавы ансамбль у гонар маці — Паўлінава. У 1909 годзе ў Паўлінава прыязджала гасцяваць Эліза Ажэшка. Станам на 2024 года, захаваліся абодва палацы.

Паўлінаўскі палац

Паўлінаўскі ансамбль уключае палац, флігель, стайню, кароўнік і парк. Палац у плане прамавугольны, мае тры паверхі, трэці паверх мансардавы. Усе чатыры франтоны трактаваны ў стылі неаготыкі, завершаны зубчастымі вежкамі.

Добра захаваўся пейзажны парк. Ён займае плошчу каля 7 га, мае форму квадрата з прыгожай сажалкай.