Пелапід
Выгляд
| Пелапід | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Πελοπίδας | |
| «Смерць Пелапіда», карціна Андрэя Іванова | |
| Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 364 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Прыналежнасць | Фівы, Грэцыя |
| Часць | Свяшчэнны атрад з Фіваў |
| Камандаваў | фіванскай арміяй |
| Бітвы/войны | Беатыйская вайна: бітва пры Тэгірах, бітва пры Леўктрах, бітва пры Кінаскефалах, 364 да н.э. |
Пелапід (Πελοπιδας, Pelopidas) (каля 410, Фівы — 364 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі палітычны дзеяч і палкавозец. У 379 г. да н.э. адзін з арганізатараў антыспартанскага дэмакратычнага перавароту ў Фівах. З 378 г. да н.э. шмат разоў выбіраўся ў калегію галоўных дзяржаўных чыноўнікаў (беатархаў) Беатыйскага саюза. Пад яго кіраўніцтвам фіванцы перамаглі спартанцаў каля Танагры (377 г. да н.э.), Тэгіры (375 г. да н.э.), Леўктраў (371 г. да н.э.). З 369 г. да н.э. кіраваў ваеннымі дзеяннямі фіванцаў супраць Македоніі і тырана г. Фер Аляксандра; загінуў у бітве з ім каля Кінаскефалаў.