Арыстыд
Арыстыд | |
---|---|
грэч.: Ἀριστείδης | |
![]() | |
Статуя Арыстыда ў адным з музеяў Ватыкана | |
Род дзейнасці | афінскі архонт, стратэг |
Дата нараджэння | каля 530 года да н.э. |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Афіны |
Дата смерці | каля 468 да н.э. ці 466 да н.э. |
Месца смерці | |
Бацька | Лісімах |
Дзеці | сын Лісімах, дзве дочкі |
Член у | |
![]() |
Арысты́д (стар.-грэч.: Ἀριστείδης; каля 530 — 467 да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, вайскавод перыяду грэка-персідскіх войн (500—449 гадоў да н.э.).
Сваю палітычную дзейнасць Арыстыд пачаў, быўшы прыхільнікам рэфарматара Клісфена з роду Алкмеанідаў[1]. Пазней ён адышоў ад групоўкі Алкмеанідаў і заняў пазіцыю палітыка па-за групоўкамі — пазіцыю ўнікальную, якая адрознівала яго ад усіх астатніх дзяржаўных дзеячаў яго часу[2]. Прычынай захопленага здзіўлення сучаснікаў была «справядлівасць» Арыстыда — ён заўсёды ставіў агульнадзяржаўныя інтарэсы вышэй асабістых і групавых[2].
Прызначаны адным з дзесяці афінскіх стратэгаў, ён адрозніўся ў бітве пры Марафоне. Праз год Арыстыда абралі архонтам-эпанімам, аднак з-за інтрыг Фемістокла, які імкнуўся пераўтварыць Афіны ў марскую дзяржаву і асцерагаўся яго суперніцтва, Арыстыд падвергся астракізму ў 482 годзе да н.э.[2] і з'ехаў на Эгіну. Праз два гады, у сувязі з нашэсцем Ксеркса на Грэцыю, Арыстыд у шэрагу іншых выгнаннікаў быў датэрмінова вернуты. Адклаўшы ўсе свае канфлікты з Фемістоклам, ён выказаў гатовасць служыць пад яго кіраўніцтвам і дзейна ўключыўся ў барацьбу з персамі. Ён удзельнічаў у бітве пры Саламіне: заняў востраў Псіталею, ачысціўшы яго ад персідскага гарнізона, а падчас бітвы знішчаў ці браў у палон персаў, якія спрабавалі бегчы.
Бліжэйшыя гады пасля Саламіна сталі пікам усёй кар'еры Арыстыда[2]. Праз год ён быў абраны стратэгам, прычым яго разглядалі не як радавога члена гэтай калегіі, а як самага аўтарытэтнага вайскавода і палітыка[2]. Ён на некаторы час стаў першай асобай у Афінах. У бітве пры Платэях, якая паклала канец персідскім уварваннем у Грэцыю, ён камандаваў афінскім атрадам. У 478 годзе да н.э. Арыстыд камандаваў афінскім флотам у Эгейскім моры. Па ініцыятыве Арыстыда і пад яго кіраўніцтвам Афіны стварылі магутнае ваенна-палітычнае аб'яднанне — Дэласкі саюз, пазней ператвораны ў Афінскую марскую дзяржаву[2]. На доўгі час Афінская дзяржава стала адным з вядучых цэнтраў сілы ў Грэцыі.
Пасля 478 года да н.э. Арыстыд адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Ён быў адным з нешматлікіх афінскіх палітыкаў, якія ў апошнія гады жыцця не трапілі ў няласку дэмасу[2]. Памёр у 467 годзе да н.э., быў пахаваны за дзяржаўныя сродкі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Арыстыд
- Герадот. Гісторыя
- Фукідыд. Гісторыя
- Арыстоцель. Афінская палітыя
Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]
- на англійскай мове
- Harvey D. The Conspiracy of Agasias and Aischines (Plutarch, Aristeides 13) // Klio. — 1984. — Vol. 66. — № 1. — P. 58—73.
- Holland T. Persian Fire: The First World Empire and the Battle for the West. — New York: Doubleday, 2005. — ISBN 0385513119.
- Shapiro H. A. Kallias Kratiou Alopetheken // Hesperia. — 1982. — Т. 51. — № 1. — С. 69—73.
- на нямецкай мове
- Raubitschek A. E. Die Ruckkehr des Aristeides // Historia. — 1959. — Т. 8. — № 1. — С. 127—128.
- на італьянскай мове
- Calabi Limentani I. Aristide il Giusto. Fortuna di un nome // RIL. — 1960. — № 94. — С. 43—67.
- Piccirilli L. Aristide di Egina? Per l‘interpretazione degli ostraka Agora inv. P. 9945 e P 5878 // Zeitschrift fur Papyrologie und Epigraphik. — 1983. — № 51. — С. 169—176.
- Piccirilli L. Temistocle, Aristide, Cimone, Tucidide di Melesia fra politica e propaganda. — Genova, 1987. — 168 p.