Вядомы перамогай над войскам Персіі ў Марафонскай бітве (490 да н.э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Параса правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талантаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Яго сын Кімон выплаціў штраф і пасмяротна рэабілітаваў бацьку.
Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзве гермы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, з'яўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н.э. — статуі Фідыя[1]
Зноскі
↑Аўтарства статуі — паводле паведамлення Паўсанія. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)