Пенка Асенава Кынева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пенка Асенава Кынева
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 верасня 1942(1942-09-15) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца

Пенка Асенава Кы́нева (балг.: Пенка Асенова Кънева; нар. 15 верасня 1942, с. Дзімча(руск.) бел., Велікатырнаўская воблаць, Балгарыя) — балгарская перакладчыца. Скончыла ў 1965 годзе Кіеўскі ўніверсітэт.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На балгарскую мову пераклала творы І. Мележа «Подых навальніцы» (1974), В. Быкава «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К. Чорнага «Млечны шлях», У. Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго аднатомніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І. Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б. Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В. Казько «Высакосны год» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я. Брыля і А. Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М. Стральцова, Чорнага і інш. кнігі А. Адамовіча, Брыля і У. Калесніка «Я — з вогненнай вёскі…» (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.