Перасяленне польскага насельніцтва (1944—1946)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лінія Керзона і тэрытарыяльныя змены Польшчы з 1939 па 1945 гады. Ружовыя і жоўтыя зоны ўяўляюць даваенныя тэрыторыі Польшчы (Крэсы ўсходнія) і Германіі (Вернутыя тэрыторыі) адпаведна.

Перасяленне польскага насельніцтва з былых усходніх тэрыторый Польшчы, таксама вядомае як выгнанне палякаў з Усходніх Крэсаў (польск.: Wysiedlenie Polaków z Kresów Wschodnich)[1], адбывалася ў канцы і пасля Другой сусветнай вайны і прывяло да вымушанай міграцыі прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці з 1944 па 1946 гады. Гэта падзея была элементам афіцыйнай палітыкі СССР, які перасяліў больш за мільён польскіх грамадзян. Яны былі дэпартаваны з польскіх тэрыторый, анексаваных Савецкім Саюзам падчас Другой сусветнай вайны і ўключаных у склад Украінскай, Беларускай і Літоўскай ССР паводле дамоўленнасцей Тэгеранскай канферэнцыі 1943 года.

Этнічная высылка польскага насельніцтва была ўсхвалена кіраўнікамі краін антыгітлераўскай кааліцыіФранклінам Рузвельтам, прэзідэнтам ЗША, Уінстанам Чэрчылем, прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, і Іосіфам Сталіным, кіраўніком СССР, — на канферэнцыях у Тэгеране і Ялце. Па сутнасці яна стала адным з найбуйнейшым пасляваенных перасяленняў з тэрыторый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, з якіх перасялілася ў агульнай складанасці каля дваццаці мільёнаў чалавек[2]. Па афіцыйных дадзеных, у ходзе кантраляванага дзяржавай выгнання паміж 1945 і 1946 гадамі прыкладна 1,167,000 палякаў былі вымушаны пакінуць заходнія рэспублікі Савецкага Саюза, менш за 50% з тых, хто быў зарэгістраваны для дэпартацыі[3].

Гэты працэс вядомы пад такімі назвамі, як выгнанне[1], дэпартацыя[4][5] ці рэпатрыяцыя[6], у залежнасці ад кантэксту і крыніцы. Тэрмін «рэпатрыяцыя», які афіцыйна выкарыстоўваўся ў кантраляванай камуністамі Польшчы і ў СССР, быў наўмысным элементам маніпуляцыі грамадскай думкай і не з'яўляўся карэктным[7][8], бо дэпартаваныя людзі з'яджалі з сваёй роднай зямлі, а не вярталіся на яе[9]. Гэты працэс таксама часта называецца першай рэпатрыяцыяй, калі маецца на ўвазе другая рэпатрыяцыя ў 1955—1959 гадах. У больш шырокім кантэксце перасяленне палякаў часам апісваецца як кульмінацыя працэсу «дэ-паланізацыі» абласцей падчас і пасля Другой сусветнай вайны[10]. Працэс планаваўся і праводзіўся камуністычным рэжымам СССР і ў пасляваеннай Польшчы. Многія з дэпартаваных палякаў былі пераселены ў былыя нямецкія ўсходнія правінцыі, якія пасля 1945 года называлі «Вернутымі тэрыторыямі» Польскай Народнай Рэспублікі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б (англ.) Jerzy Kochanowski (2001). "Gathering Poles into Poland. Forced Migration from Poland's Former Eastern Territories". In Philipp Ther, Ana Siljak (рэд.). Redrawing Nations: Ethnic Cleansing in East-Central Europe, 1944-1948. Lanham: Rowman & Littlefield Publishers. ISBN 978-0-7425-1094-4.
  2. (англ.) Jürgen Weber (2004). Germany, 1945-1990: A Parallel History. Budapest: Central European University Press. pp. 2. ISBN 963-9241-70-9.
  3. (польск.) various authors; Włodzimierz Borodziej; Ingo Eser; Stanisław Jankowiak; Jerzy Kochanowski; Claudia Kraft; Witold Stankowski; Katrin Steffen (1999). Stanisław Ciesielski (рэд.). Przesiedlenie ludności polskiej z Kresów Wschodnich do Polski 1944-1947. Warsaw: Neriton. p. 468. ISBN 83-86842-56-3.
  4. (англ.) Z. R. Rudzikas (2002). Antonino Zichichi, Richard C. Ragaini (рэд.). "Democracy and Mathematics in Lithuania". International Seminar on Nuclear War and Planetary Emergencies, 34th session. World Scientific: 190. ISBN 978-0-300-12599-3. Праверана 2009-07-10.
  5. (англ.) Timothy D. Snyder (2007-10-10). "The Local World War". Sketches from a Secret War: A Polish Artist's Mission to Liberate Soviet Ukraine. New Haven, Connecticut: Yale University Press. pp. 190–193. ISBN 0-300-12599-2.
  6. (англ.) Bogumiła Lisocka-Jaegermann (2006). "Post-War Migrations in Poland". In Mirosława Czerny (рэд.). Poland in the geographical centre of Europe. Hauppauge, New York: Nova Science Publishers. pp. 71–87. ISBN 1-59454-603-7.
  7. Norman Davies, God's Playground, Chapters XX-XXI, ISBN 83-240-0654-0, ZNAK 2006
  8. (польск.) Sławomir Cenckiewicz (2005). "SB a propaganda polonijna: Między sowiecką agenturą a koncepcją "budowania mostów"". Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2016. Праверана 2009-07-10. Takie postrzeganie „zagranicznych Polaków” potwierdza chociażby tzw. pierwsza kampania powrotowa (zwana niesłusznie repatriacją), którą komuniści zainicjowali niemal od razu po zakończeniu II wojny światowej. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  9. (польск.) Józef Poklewski (1994). Polskie życie artystyczne w międzywojennym Wilnie. Toruń: Toruń University Press. p. 321. ISBN 83-231-0542-1.
  10. (польск.) Jan Czerniakiewicz (1992). Stalinowska depolonizacja Kresów Wschodnich II Rzeczpospolitej (Stalinist de-Polonization of the Eastern Borderlands of the 2nd Republic). Warsaw: Centre for Eastern Studies, Warsaw University. p. 20.