Печышчанскі сельсавет
Печышчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Печышчы |
Дата ўтварэння | 30 сакавіка 1992 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 949 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пе́чышчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Печышчы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 30 сакавіка 1992 года ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Чыркавіцкага сельсавета. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сасноваборскага пассавета[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 949 чалавек[2], з іх 90,2 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[3].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.