Сасноваборскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сасноваборскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сасновы Бор
Дата ўтварэння 12 лістапада 2013
Старшыня сельсавета Аляксандр Уладзіміравіч Чугай
Насельніцтва (2018) 3 620
Плошча 247 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247405
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Сасновабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — рабочы пасёлак Сасновы Бор. Знаходзіцца на поўдзень ад горада Светлагорск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

26 верасня 2006 года ў падпарадкаванне Сасноваборскага пасялковага Савета перададзена вёска Асінаўка, якая ўваходзіла ў склад Асташкавіцкага сельсавета[1]. 1 снежня 2009 года да Сасноваборскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Печышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі)[2].

12 лістапада 2013 года Сасноваборскі пасялковы савет пераўтвораны ў Сасноваборскі сельсавет, таксама ў яго склад з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.