Плеса (возера, Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плеса
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 119,4[1] м
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,22 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Басейн
Упадаюць ручай Малы Свінавод
Выцякаюць ручай Малы Свінавод
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Плеса (Беларусь)
Плеса
Плеса
Плеса (Гомельская вобласць)
Плеса
Плеса
Map

Пле́са, Плёса[2] — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у пойме ракі Прыпяць, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Хлупін.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 4,5 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, высокія. Пратокай злучаецца з азёрамі Глухое і Плоскае[1]. Праз возера працякае ручай Малы Свінавод і злучае яго з возерам Шчодрае[2].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]