Плутас
Плутас | |
---|---|
грэч. Πλούτος | |
![]() | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | багацце[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Ясіён |
Маці | Дэметра |
![]() |

Плу́тас (стар.-грэч.: Πλοῦτος — багацце, дастатак; шчасце, лац.: Plutus) — сын Ясіёна і Дэметры, бог багацця. У старажытныя часы міфатворчасці атаясамляўся з Плутонам як уладальнікам падземных багаццяў.
Спачатку Плутас быў хтанічным бажаством, заступнікам ўраджаю хлябоў. Паводле Гесіёда, ён нарадзіўся на тройчы ўзараным поле на востраве Крыт. Пасля Плутас звязвалі з Эйрэнай — ўвасабленнем мірнага жыцця, якое параджае багацце, з багіняй лёсу Цюхэ, з Афінай Эрганай (Заступніцай рамёстваў) і г.д.. Паводле больш позняй версіі, за несправядлівае размеркаванне багацця Зеўс асляпіў Плутас[1], Асклепій вярнуў яму зрок[2]. Пасля бог Плутас пераасэнсоўваецца як увасабленне багацця. У антычным мастацтве распаўсюджаны вобраз Плутаса ў выглядзе юнака, які трымае ў руках рог дастатку.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плутас
- Ploutos or Plutus (англ.)