Плутон (міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плутон
Pluto Serapis Archmus Heraklion.jpg
Статуя Плутона з трохгаловым сабакам Цэрберам
(II стагоддзе нашай эры, мармур)
Міфалогія Рымская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Сатурн
Браты і сёстры Веста, Glauca[d], Юпітэр, Нептун, міфалогія, Цэрэра і Юнона
Сужэнец Празерпіна
У іншых культурах Аід
Commons-logo.svg Плутон на Вікісховішчы

Плуто́н (стар.-грэч.: Πλούτων, лац.: Pluto) у старажытнагрэчаскай і рымскай міфалогіі — адно з імёнаў бога падземнага царства і смерці. Пачынаючы з V ст. да н.э. гэта імя дадавалася да больш старажытнага імя Гадэс (Аід, ᾍδης Hā́idēs) і канчаткова выцесніла яго.

Плутон — старэйшы сын Сатурна і Опы. Брат Юпітэра, Нептуна, Цэрэры, Весты і Юноны. Дзядзька і муж багіні Празерпіны[1]. Пасля перамогі над тытанамі і гігантамі браты падзялілі сусвет, і Плутону дасталася ва ўдзел падземнае царства і ўлада над ценямі памерлых. Плутон лічыўся «гасцінным», але няўмольным богам, які ахвотна прымаў усіх у сваё царства, але нікога не адпускаў назад. Шэраг міфаў звязваў Плутона з богам багацця — Плутасам[2]. Вядомы толькі адзін храм, прысвечаны Плутону, які знаходзіўся ў Элідзе. У ахвяру Плутону прыносілі буйную рагатую жывёлу чорнай масці. Плутона адлюстроўвалі з двухзубцам ці жазлом у руцэ, часам з рогам дастатку[3].

У гонар Плутона і Празерпіны ў Рыме святкаваліся Тэрэнцінскія[4] і Таўрыйскія гульні[en][5].

Старажытнагрэчаская міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Плутон ваяваў з Гераклам, калі той хадзіў здабываць для Эўрысфея пякельнага сабакі Цэрбера. Геракл параніў у плячо Плутона, які мусіў пакінуць сваё царства і адправіцца для вылячэння раны на Алімп да ўрача багоў Пеона. У іншы раз пакінуў Плутон апраметную для выкрадання Персефоны. У Плутона мелася чароўная шапка, якая рабіла таго, хто яе надзеў, нябачным; яе надзявалі Персей, Афіна і Гермес[3].

Старажытнарымская міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнарымскай міфалогіі Плутон — сын Сатурна і Опы (Крона і Рэі), брат Юпітэра, Юноны, Нептуна, Цэрэры і Весты. Плутон атрымаў у свой удзел замагільны свет і быў прызначаны богам падземных багаццяў. Ён выклікаў ва ўсіх людзях непераадольны жах, таму што ён з’яўляўся на паверхні зямлі толькі для таго, каб выбраць сабе чарговую ахвяру і пацягнуць яе ў сваё змрочнае царства. Плутон правяраў, ці няма на зямлі расколіны, праз якія ў яго цёмнае царства мог бы пракрасціся сонечны прамень і разагнаць панавалую там цемру. У яго была калясніца, якую везлі чатыры чорныя жарабцы.

Аднойчы ён павёз прыгожую багіню раслін, Празерпіну, якую пасадзіў на трон у Гадэсе і зрабіў сваёй царыцай[6].

Зноскі

  1. Пастухов П. И. «Плутон, подземный бог, Прозерпина, его супруга и Протезилай умерший».
  2. БСЭ, 1975, с. 54
  3. 3,0 3,1 Энциклопедия мифологии
  4. РСКД, 1885, Tarentini
  5. РСКД, 1885, Taurii ludi
  6. Мифы Древнего Рима, 2000

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]