Плюшчай прамы
Плюшчай прамы | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Плюшчай прамы (Sparganium erectum) — шматгадовая водная і балотная травяністая расліна, від роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Плюшчай прамы, плюшчай галінасты, кардоўнік, плюшчэй, піскунец[1].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцябло прамое, раўнамерна аблісцвенае, слабае, лёгка перамяшчаецца вадой, 25—150 см вышынёй.
Лісце чарговае, без язычкоў, лінейнае, суцэльнае, суцэльнакрайняе, 5—15 мм шырынёй, знізу з вострым выступаючым кілем. Падоўжныя жылкі светлыя, прасвечваюць, папярочныя перамычкі цёмныя.
Суквецце звычайна скарочанае, пазбаўленае нармальна развітога лісця, галінаванае, складаецца з 1—4 збліжаных шарападобных галовак тычынкавых кветак і 10—20 сядзячых (або на ножках) галовак песцікавых кветак. Галоўкі песцікавых кветак маюць памеры да 20 мм у дыяметры. Кветкі аднаполыя, пагружаныя ў ваду, плаваюць на паверхні або прыўзняты над вадой. Калякветнік складаецца з 5—6 дробных шчыльных цёмных лускападобных лісточкаў. Тычынак тры, песцік адзін. Лычык значна даўжэй слупка.
Плады, у сукупнасці ўтвараюць жорсткія, калючыя шарападобныя галоўкі, — зялёныя, пазней цямнейшыя, зваротнапірамідальныя, уверсе рэзка пераходзячыя ў носік, размешчаны на ножцы. Даўжыня іх 5—10 мм, шырыня 3—6 мм.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Плюшчай прамы распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, у зоне ўмеранага клімату ў Еўропе і Азіі. Натуралізаваўся ў Аўстраліі.
У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Еўрапейскай часткі, у тым ліку на Паўночным Каўказе, і ў паўднёвай палове Сібіры, дасягаючы на ўсходзе Іркуцкай вобласці[4].
Расце на плыткаводдзях або па берагах азёр і рэк, па лугавым балотах, а таксама ў дрэнажных канавах, кюветах і кар’ерах.
Цвіценне ў Еўрапейскай частцы Расіі ў чэрвені — ліпені. Плады паспяваюць ліпені — жніўні. Размножваецца і распаўсюджваецца насеннем.
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўлены некалькімі падвідамі, нярэдка ўзводзяцца ў ранг віду, адрозніваюцца ў асноўным па форме і памерах пладоў[4].
- Sparganium erectum microcarpum — Плюшчай дробнаплодны
- Sparganium erectum neglectum — Плюшчай непрыкмечаны
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sparganium ramosum
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ а б Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 53. Sparganium erectum L. s. l. — Ежеголовник прямой // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 133. — ISBN 8-87317-091-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казлоўская Н. В. Плюшчай // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 53. Sparganium erectum L. s. l. — Ежеголовник прямой // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 133. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ежеголовник прямой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)