Перайсці да зместу

Польпін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Польпін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
16
Насельніцтва
36 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Польпін на карце Беларусі ±
Польпін (Беларусь)
Польпін
Польпін (Гомельская вобласць)
Польпін

По́льпін[1] (трансліт.: Poĺpin, руск.: Польпин) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

У 4 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.

На заходняй ускраіне меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Заснавана напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 36 жыхароў.
  • 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 гаспадарак, 36 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0