Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Брылёў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
49
Насельніцтва
81 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Брылёў на карце Беларусі ±
Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён)
Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён)

Брылёў[1] (трансліт.: Brylioŭ, руск.: Брилёв) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні меліярацыйны канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Чачэрск — Буда-Кашалёва.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Гаспадар фальварка Брылёў меў у 1858 годзе 213 дзесяцін зямлі і сад.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 49 гаспадарак, 81 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 326 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 49 гаспадарак, 81 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Брылёва, н.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0