Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў.
Лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу — полістырол) і супалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфеніла.
Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).