Пол Скоўлз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Пол Скоўлз
Paul Scholes 2017.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Пол Аран Скоўлз
Мянушкі Руды прынц, Руды ніндзя, Скоўлзі
Нарадзіўся 16 лістапада 1974(1974-11-16) (43 гады)
Солфард, Salford[d], Вялікі Манчэстэр, Англія, Вялікабрытанія[1]
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 168
Вага 70
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1991 — 1993 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера*
1993 — 2011 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 466 (102)
2012 — 2013 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 33 (5)
1993 — 2013 Усяго за кар’еру 499 (107)
Нацыянальная зборная**
1993 Сцяг Англіі Англія (да 18) 3 (0)
1997 — 2004 Сцяг Англіі Англія 66 (14)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Пол Ааран Скоўлз (англ.: Paul Aaron Scholes; 16 лістапада 1974 года, Солфард, Англія) — былы англійскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. Адзін з найлепшых ігракоў свайго пакалення[2].

Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Англіі. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах свету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Еўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасля Еўра-2004 Скоўлз абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданнем засяродзіцца на клубнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць з сям'ёй.

Напрыканцы сезону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартыўную кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 года было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці іграка да завяршэння сезону 2011—2012[3]. Аднак 8 студзеня 2012 года вырашыў застацца ў клубе ў якасці іграка да мая 2013 года[4].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, ён не быў членам моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Англіі. Зрэшты, у наступным сезоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафесійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 года, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сезоне 1994—1995 гадоў. Яго дэбют адбыўся 21 верасня 1994 года ў матчы Кубка Лігі супраць «Порт Вейл».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям'ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сціпласць і высокую адданасць гульні[5]. У яго няма асабістага агента, як у большасці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрв'ю і амаль не падпісвае рэкламных кантрактаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]