Стывен Джэрард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Стывен Джэрард
Steven Gerrard on his testimonial.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Стывен Джордж Джэрард
Мянушка Стыві Джы
Нарадзіўся 30 мая 1980({{padleft:1980|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (35 гадоў)
Уістан, Мерсісайд, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 183 см
Вага 84 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг ЗША Лос-Анджэлес Гэлаксі
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1987 — 1998 Сцяг Англіі Ліверпул
Клубная кар'ера*
1998 — 2015 Сцяг Англіі Ліверпул 504 (120)
2015 — Сцяг ЗША Лос-Анджэлес Гэлаксі
Нацыянальная зборная**
1997 Сцяг Англіі Англія (да 16) 5 (0)
1998 Сцяг Англіі Англія (да 18) 2 (0)
1999 — 2000 Сцяг Англіі Англія (да 21) 4 (1)
2000 — 2014 Сцяг Англіі Англія 114 (21)
Урадавыя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 20 чэрвеня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Стывен Джордж Джэрард (англ.: Steven George Gerrard; 30 мая 1980 года ва Уістане, графства Мерсісайд) — англійскі футбаліст, шматгадовы капітан «Ліверпула» і віцэ-капітан зборнай Англіі. Зараз выступае за клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі». Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляе ў цэнтры поля, але часам выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досвед гульні на пазіцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (са снежня 2007 года).

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Амаот усю сваю кар'еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў у 1998 годзе і зацвердзіўся ў асноўным складзе ў сезоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Ліверпула». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЕФА ў 2001 годзе і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе.

У студзені 2015 года стала вядома, што Джэрард падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які пачне выступаць з лета. Прычынай пераходу Джэрард назваў жаданне заваяваць трафеі[1]. 16 мая 2015 года адбыўся апошні матч Джэрарда на «Энфілдзе», у якім «Ліверпул» саступіў «Крыстал Пэлас» з лікам 1:3. Праз 8 дзён апошні раз згуляў за «Ліверпул», калі дапамог мерсісайдскаму клубу перамагчы «Сток Сіці» з лікам 6:1.

За зборную Англіі Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы з ёй на чэмпіянаце Еўропы 2000 і 2004 гадоў і на чэмпіянаце свету 2006 года, дзе быў лепшым бамбардзірам каманды.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Трафеі ў «Ліверпуле»[правіць | правіць зыходнік]

Асабістыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы малады футбаліст Англіі: 2001
    • Лепшы малады ігрок сезону 2000/01 па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
  • Самы каштоўны ігрок Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
  • Лепшы футбаліст Англіі: 2006, 2009
    • Ігрок года сезону 2005/06 па версіі футбалістаў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
    • Лепшы ігрок сезону 2008/09 заўзятараў Прафесійнай футбольнай асацыяцыі
    • Лепшы ігрок сезону 2008/09 па версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
  • Уладальнік прэміі Ігрок месяца АПЛ (5 раз — больш за каго іншага, гэтак жа як і Уэйн Руні):
    • Сезон 2000/01 — сакавік
    • Сезон 2002/03 — сакавік
    • Сезон 2004/05 — снежань
    • Сезон 2005/06 — красавік
    • Сезон 2008/09 — сакавік
  • Кавалер ордэна Брытанскай імперыі: 2007

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]