Рыа Фердынанд
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Рыа Гэвін Фердынанд | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 лістапада 1978[1][2][…] (44 гады) Лондан, Англія |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Рыа Гэвін Фердынанд (англ.: Rio Gavin Ferdinand; нар. 7 лістапада 1978, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, які скончыў прафесійную кар’еру; гуляў на пазіцыі абаронцы. Быў іграком нацыянальнай зборнай Англіі, за якую правёў больш за 80 матчаў і прыняў удзел у трох чэмпіянатах свету ў яе складзе. Перш за ўсё вядомы як ігрок «Манчэстэр Юнайтэд», у якім правёў больш за 10 гадоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Фердынанд пачаў гуляць у футбол за моладзевыя каманды розных клубаў, спыніўшыся ў рэшце рэшт на клубе «Вест Хэм Юнайтэд», у якім прабіўся з моладзевага складу ў асноўны склад і дэбютаваў у Прэм'ер-Лізе ў 1996 годзе.
З 2002 на працягу доўгага часу выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», з якім 6 разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі. Улетку 2014 года перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». У чэрвені 2015 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[4].
Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]
Свой першы матч за нацыянальную зборную ён згуляў супраць каманды Камеруна ў 1997 годзе, стаўшы на той момант самым маладым абаронцам, які згуляў за зборную Англіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Англіі (6): 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2006, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2003, 2007, 2008, 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Асабістае жыцццё[правіць | правіць зыходнік]
Яго брат Энтан Фердынанд і кузен Лес Фердынанд таксама з’яўляюцца футбалістамі.
Зноскі
- ↑ Rio Ferdinand // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rio Ferdinand // FBref.com
- ↑ RIO FERDINAND // Argentine Soccer Database
- ↑ «Воины клавиатуры оскорбляют в твиттере, а потом подходят за автографом». Рио Фердинанд ушел из футбола (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыа Фердынанд
- Афіцыйны сайт
- Статыстыка Архівавана 1 красавіка 2010. на Soccerbase
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лондане
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Англіі
- Ігракі зборнай Англіі па футболе
- Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Лідс Юнайтэд
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Борнмут
- Члены Залы славы англійскага футбола