Помнік Адаму Багдановічу
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік Адаму Багдановічу | |
|---|---|
| | |
| 54°31′04″ пн. ш. 28°57′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата пабудовы | 1998 год |
Помнік Адаму Багдановічу — помнік у Халопенічах Крупскага раёна Мінскай вобласці. Устаноўлены ў скверы ў гонар бацькі беларускага паэта Максіма Багдановіча, вядомага беларускага этнографа і гісторыка Адама Багдановіча, які нарадзіўся, жыў і настаўнічаў у Халопенічах.
Аўтары помніка скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк, Ю. Казакоў. Адкрыты ў 1998 годзе па ініцыятыве Анатоля Белага, на адкрыцці прысутнічалі дырэктар мінскага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі, Паліна Сцепаненка, Эдуард Акулін, а таксама Анатоль Белы, Уладзімір Лятун, Вольга Іпатава, якія выступілі з прамовамі[1].
