Перайсці да зместу

Уладзімір Міхайлавіч Лятун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Лятун)
Уладзімір Лятун
Імя пры нараджэнні Уладзімір Міхайлавич Лятун
Дата нараджэння 20 красавіка 1935(1935-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак станковая і манументальная скульптура

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Уздзенскі раён2001, Мінск) — беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай ўзнагароды — медалю Ф. Скарыны (1989).[1]

З 1950 па 1955 год навучаўся ў Мінскай мастацкага вучылішча. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 19611966 гадах выкладаў у Мінскай мастацкага вучылішча. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасні 2002 года ў Магілёўскім мастацкім музеі была адкрытая мемарыяльная зала скульптуры Ул. Летуна[2].

Працаваў у тэхніцы станковай і манументальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, мастацкіх галерэях і музеях Беларусі, Расіі і Польшчы. У кастрычніку 2001 года сям'я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музея 62 аўтарскія працы скульптара[2].

Выбраныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
Памятны медаль да 100-х угодкаў Я.Купалы (1982)

Уладзімір Лятун і Янка Купала

[правіць | правіць зыходнік]

Да стагоддзя з дню нараджэння Я. Купалы выканаў два юбілейныя медалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражавання: «Янка Купала» (фарфор, метал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, метал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны медаль, прысвечаны 115-годдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мемарыяльнаму заказніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіяла літаратурнага музея Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцця[5].

Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ул. Звярынскі. Апошні званок(недаступная спасылка). Чырвоная Зорка (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 31 мая 2014.
  2. а б в Экспазіцыйная зала скульптуры Ул. Летуна(недаступная спасылка). Музей імя П. Маслянікава (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 31 мая 2014.
  3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.
  4. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.
  5. Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
  6. Адмысловыя прэміі атрымалі дзеячы культуры і мастацтва. Infoart.ru (8 снежня 2013).(недаступная спасылка)
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 3./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 329.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Лятун Уладзімір» / Аўтар — І.У. Саламевіч. — С. 366.