Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Барысаў, праспект Рэвалюцыі)
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
54°13′16″ пн. ш. 28°31′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аляксандр Грубэ і Андрэй Ануфрыевіч Бембель |
Дата пабудовы | 1934 год |
Дата скасавання | 1987 |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — колішні помнік у Барысаве, які размяшчаўся па праспекце Рэвалюцыі, каля цэнтральнага ўвахода ў парк культуры і адпачынку імя М. Горкага[1]. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну.
Скульптура У. I. Леніна была створана Аляксандрам Грубэ[1], барэльефы на пастаменце — Андрэем Бембелем. Помнік урачыста адкрыты 15 ліпеня 1934 года. У мерапрыемстве ўдзельнічаў народны паэт Беларусі Янка Купала, які прэзентаваў жыхарам горада сваю паэму «Барысаў», апублікаваную 11 ліпеня 1934 у газеце «Звязда» з падзагалоўкам «Да адкрыцьця помніка Леніну ў Барысаве». Вобраз правадыра, створаны Грубэ, адрозніваўся ад агульнапрынятых пазней, Ленін тут не прызываў за сабой і не паказваў на светлую дарогу ў будучыню, яго правая рука была апушчана ўніз і звернутая да народа[2].
У Вялікую Айчынную вайну ў 1941[2] годзе помнік разбураны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1947 г. на пастаменце, які захаваўся, устаноўлена новая скульптура правадыра[1]. У той жа час праўнучка скульптара Андрэя Бембеля, Вера Бембель-Бельская, у інтэрв’ю прыгадвала, што «прадзед любіў скульптуру „Ленін-правадыр“ (створана ў 1953 г., пастаўлена ў Барысаве), у ёй шмат дынамікі». Не выключана, што ў 1947 годзе была пастаўлена часовая шаблонная скульптура, а ў 1953 — аўтарская праца Бембеля[2].
У лістападзе 1986 года на Цэнтральнай плошчы быў пастаўлены новы помнік Леніну. У красавіку 1987 года стары помнік на праспекце Рэвалюцыі быў дэмантаваны ўначы, працаўнікі далі падпіску аб неразгалошванні акалічнасцей зносу. Тагачасныя ідэолагі асцерагаліся, што знос можа быць няправільна ўспрыняты гараджанамі[2].
Зноскі
- ↑ а б в 38. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- ↑ а б в г «Ленина» в Борисове убрали в темное время суток рабочие, давшие подписку о неразглашении. 24 августа 2019(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 38. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх