Аляксандр Грубэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Грубэ
Дата нараджэння: 19 (31) жніўня 1894
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 кастрычніка 1980(1980-10-04) (86 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар
Вучоба:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Алякса́ндр Васі́льевіч (Вільге́льмавіч) Гру́бэ (19 (31) жніўня 1894, в. Грыгор'еўка(руск.) бел.[1], Белябееўскі павет, Уфімская губерня, цяпер Башкірыя4 кастрычніка 1980, Масква) — беларускі і расійскі скульптар. Народны мастак Беларускай ССР (1944), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Грыгор'еўка(руск.) бел. ў Башкірыі. У 1905—1913 вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы. У 1914–1916 займаўся ў Петраградскім універсітэце. Наведваў заняткі ў скульптурным класе Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе, карыстаўся саветамі І. Шадра ў Маскве. У 19181922 гадах выкладаў у школе ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці. З 1924 жыў і працаваў у Мінску, з 1941 — у Маскве.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1925. У 19271929 гадах быў аднім з арганізатараў і старшынёй Усебеларускага аб'яднання мастакоў, у 19291932 гадах — членам РАМБа. Член Саюза мастакоў БССР (1940). Старшыня Саюза мастакоў БССР (1942—1944).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у вобласці станковай сюжэтнай кампазіцыі, рэльефу і манументальнай пластыкі. Зведаў уплыў беларускай народнай драўлянай скульптуры. Творы Грубэ яркія і самабытныя, адрозніваюцца арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыйнасцю, глыбокім пранікненнем у народныя традыцыі з вельмі паважлівым вывучэннем дасягненняў сучаснай скульптуры. Грубэ пакінуў значны след у гісторыі беларускай скульптуры 1920-1930-х гг[2].

Творы: «Лірнік» (1925 г., не захаваўся), «Кастусь Каліноўскі» (1926), «Раб» (1927, дрэва, 130х66х89 см), «Тачачнік»[3] (1928), «Чырвонаармеец» (1929), «Праца» (1929), «Трактарыстка» (1935), «Беларус» (1940, не захаваўся), «Танкіст» (1943) — усе з дрэва; помнік У. Леніну для Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі (1925, Мінск), «Максім Багдановіч» (гіпс, 1927), «Рукі прэч ад СССР» (рэльеф, 1931), «Пяцігодку за чатыры гады» (рэльеф, 1931), «У дні Кастрычніка» (рэльеф, 1931), помнік Феліксу Дзяржынскаму (бетон, 1932, г. Койданава, Мінскай вобл., не захаваўся), помнік У. Леніну (бетон, 1935, г. Барысаў, Мінскай вобл., не захаваўся), партрэт Л. Даватара (гіпс, 1942), партрэт і праект помніка К. Заслонаву (гіпс, 1946—1947), помнік В. Куйбышаву ў Какчатаве (бронза, 1948), «Сталявары» (гіпс, 1957), «Будаўнік», «Жаночы партрэт» (1954), «Рыхард Зоргэ» (1959), «Плач» (1960), «У. Ленін на трыбуне» (1960), «Доменшчыкі» (1961), «Майстар Зайцаў» (1970) і інш[2].

Стварыў серыю графічных лістоў (1965—1975), кардон, сангіна[2]. Выканаў адзін кніжны знак (1927, туш, пяро).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]