Поручы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поручы.

По́ручы — частка богаслужэбнага аблачэння праваслаўнага і ўніяцкага духавенства; шырокія палосы са шчыльнага матэрыялу з выявай крыжа пасярэдзіне, абшытыя па краях стужкай іншага адцення. Ахопліваючы руку ў запясці, поручы злучаюцца з унутранага боку рукі з дапамогай шнурка. Поручы апранаюцца на абодва рукавы і абазначаюць сабой Божую сілу, моц і мудрасць, якія дае Бог святарам для выканання Таінстваў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.