Праект «Цыклоп»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Праект «Цыклоп» (англ.: Project Cyclops) - нерэалізаваны праект НАСА (1971 г.) прапанаваўшы стварэнне гіганцкай сеткі з 1500 радыётэлескопаў для пошука сігналаў пазаземнгаа разумнага жыцця ў радыюсе да тысячы светлавых гадоў[1].

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 70-ых гадоў у Навукова-Даследчыцкі цэнтр НАСА ў Маўцін-В'ю, у рамках праграмы SETI, ажыццяўляў распрацоўку тэхналогій, якія забяспечывалі эфектыўны пошук сігналаў пазаземных цывілізацый. Група вучоных, пад кіраўніцтвам Бернарда Олівера (англ.: Bernard M. Oliver) (Стэнфардскі ўніверсітэт), займалася значным праектам, вядомым пад назвай «Цыклоп». Ён меў на ўвазе, для прыёма іншапланетных радыёсігналаў, стварэнне сеткі з 1000-1500 невялікіх радыётэлескопаў, усталяваных на адлегласці 15 км адзін ат аднаго і якія б працавалі суместна. Гэта значыць, гэтая сетка была б падобнай да аднаго вялізнага парабалічнага радыётэлескопа з плошчай люстэрка каля 20 квадратных кіламетраў. Эфектыўны радыюс дзеяння ацэньваўся памерам да 1000 светлавых гадоў. У такім велізарным аб'ёме касмічнай прасторы знаходзіцца больш за міліён сонцападобных зорак, частка якіх, магчыма, абкружана населенымі планетамі. Адчувальнасць сістэмы «Цыклоп» павінна была дазваляць, напрыклад, улаўліваць радыёперадачы, якія праводзяць адзін для аднаго насельнікі бліжэйшых да нас зорак, пры ўмове такога ж узроўня развіцця радыётэхнікі, як і на Зямлі[2].

Праект «Цыклоп» меркавалася рэалізаваць за 20 гадоў. Яго вартасць тады ацэньвалася каля 10 міліярдаў долараў ЗША.

Асобныя вынікі праекта[правіць | правіць зыходнік]

Праект «Цыклоп» застаўся неажыццяўлённым па эканамічным прычынам. Але праца над нім спрыяла кансалідацыі спецыялістаў, зацікаўленых гэтай праблемай. Справаздача па праекту, у якой была прадстаўлены аналіз навуковай і тэхнічнай базы неабходнай для SETI, лягла ў аснову шмат якіх падобных наступных распрацовак. Напрыклад, усталявана, што з кропкі гледжання мэтазгоднасці пошука, акрамя вадароднай частаты 1,420 ГГц маецца яшчэ адна маркіраваная частата - 1,662 ГГц, якая адпавядае выпраменьванню рассеяных у космасе гідраксілаў OH. Пры гэтым рэкамендавалася не замыкацца на пошуке толькі на гэтых частотах ці ў абмежаваным імі адрэзке радыёспектра, так званай воднай дзірке (англ.: water hole), а для надзейнасці праводзіць яго ў дыяпазоне ад 1 да 3 ГГц[3].

Публикацыя вынікаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння праекта «Цыклоп» НАСА выпусціла 10000 экзэмпляраў першага выдання яго справаздачы, што было дастатковым для азнаямлення ўсіх зацікаўленых бакоў. У 1995 годзе выйшла другое выданне[4]. У 2000 гадах НАСА ацыфравала тэкст справаздачы, зрабіўшы яго агульнадаступным у інтэрнэце[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі