Шэргоці (метэарыт)
Метэарыт Шэргоці — метэарыт вагой каля 6 кілаграмаў, які ўпаў на зямлю паблізу ад паселішча Шэргоці (цяпер Шэргаці) у Індыі 25 жніўня 1865 года. З'яўляецца першым прыкладам шэргацітаў. Так, потым сталі называць падобныя да яго метэарыты, якія складаюцца з базальтавых парод. Разам з наклітамі і шасінітамі шэргаліты належаць да класа SNC-метэарытаў, якія маюць марсіянскае паходжанне.
Метэарыт Шэргоці адносна малады паводле галактычных мерак — яму каля 175 міліёнаў гадоў. Як мяркуецца, ён быў выбіты з Марса пасля падзення буйнога метэарыта ў вулканічны раён Марса. Цімаці Гроўв з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Гары МакСвін з Універсітэта Тэнэсі, якія вывучалі метэарыт, выявілі, што для крышталізацыі мінералаў, якія ўтрымліваюцца ў метэарыце, было патрэбна прынамсі 2 % вады ў магме. Акрамя таго, наяўнасць пэўных элементаў у метэарыце даказвае адносна высокае ўтрыманне вады ў пэўны перыяд часу. Па словах Цімаці Гроўва для ўзнаўлення ўнікальнага хімічнага складу гэтых мінералаў абавязкова патрабуецца наяўнасць вады[1][2]. Праца вучоных была часткoва падтрымана НАСА.