ALH84001

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Метэарыт ALH84001

ALH84001 (Allan Hills 84001[1]) — метэарыт, знойдзены 27 снежня 1984 года ў гарах Алан Хілс(англ.) бел. у Антарктыдзе. Згодна з меркаваннем даследчыкаў, з’яўляецца адным з 34 марсіянскіх метэарытаў, знойдзеных на Зямлі. Маса метэарыта — 1,93 кг. У 1996 годзе набыў сусветную вядомасць пасля паведамлення навукоўцаў НАСА аб выяўленні ў матэрыяле метэарыта скамянелых мікраскапічных структур, якія нагадваюць скамянелыя бактэрыі[2].

Паходжанне метэарыта[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з тэорыяй, камень адкалоўся ад паверхні Марса ў выніку сутыкнення планеты з буйным касмічным целам каля 4 міліярдаў гадоў таму, пасля чаго заставаўся на планеце. каля 15 млн гадоў таму ў выніку новага катаклізму апынуўся ў космасе, і толькі 13 тысяч гадоў таму апынуўся ў полі прыцягнення Зямлі і упаў на яе. Гэтыя дадзеныя ўсталяваныя ў выніку прымянення навуковых метадаў датавання, такіх як: датаванне па самарыю і неодыму, датаванне па стронцыю, калій-аргонаваня радыёметрыя, радыёвугляродны аналіз[3][4].

Вучоныя выказалі гіпотэзу аб тым, што паходжанне метэарыта ALH84001 на Марсе мела месца ў той час, калі планета мела на сваёй паверхні вадкую ваду[5]. Іншыя марсіянскія метэарыты не ў такой ступені цікавыя для даследчыкаў, таму што іх паходжанне адносіцца да часу пасля эпохі так званага «мокрага» Марса[6].

Магчымыя біягенныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Электронны мікраскоп паказвае верагодныя структуры бактэрый у метэарыце ALH84001

6 жніўня 1996 года вучоныя НАСА абвясцілі аб тым, што метэарыт можа ўтрымліваць доказы слядоў жыцця на Марсе. Артыкул, апублікаваны ў часопісе Science за аўтасртвам астрабіёлага Дэвіда Маккея(англ.) бел., выклікала вялікі рэзананс[6].

Падчас сканавання структур метэарыта растравым электронным мікраскопам былі выяўленыя скамянеласці, якія нагадалі вучоным «сляды» зямных арганізмаў — так званых Магнітатактычных бактэрый(англ.) бел.. Даследчыкі сцвяржалі, што менавіта такія спецыфічныя скамянеласці пакідаюць бактэрыі на Зямлі, пагэтаму знаходка ідэнтычных скамянеласцяў у метэарыце гаворыць на карысць існавання бактэрый на яго роднай планеце. Разам з тым, структуры, знойдзеныя на ALH84001, складаюць 20-100 нанаметраў у дыяметры, што набліжаецца да тэарэтычных нанабактэрыяў, але ў некалькі разоў меней усялякай вядомай вучоным клетачнай формы жыцця[7]. Да таго ж застаецца няпэўным, ці сведчыць гэта аб тым, што на Марсе было ці ёсць жыццё, ці верагодныя жывыя арганізмы папалі на метэарыт ужо на Зямлі пасля яго падзення[8][9].

З нагоды адкрыцця метэарыта па тэлебачанню выступіў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан[10].

Зноскі

  1. [http://tin.er.usgs.gov/&sfor=names&ants=&falls=&stype=contains&lrec=&map=ge&browse=&country=All&srt=name&categ=All&mblist=All&phot=&snew=0&pnt=no&code= Meteoritical Bulletin Database: Allan Hills 84001
  2. Новая «жизнь на Марсе» gazeta.ru
  3. Nyquist, L. E. (1999). "Lunar Meteorites and the Lunar Crustal SR and Nd Isotopic compositions". Lunar and Planetary Science 27: 971. Bibcode1996LPI....27..971N. 
  4. Borg, Lars; et al. (1999). "The Age of the Carbonates in Martian Meteorite ALH84001". Science 286 (5437): 90-94. doi:10.1126/science.286.5437.90. PMID 10506566. 
  5. Космос-журнал: Вода на Марсе
  6. 6,0 6,1 Crenson, Matt After 10 years, few believe life on Mars. Associated Press (on usatpday.com) (2006-12-06). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
  7. McSween, . Y. (1997). "Evidence for life in a martian meteorite?". GSA Today 7 (7): 1-7. PMID 11541665. 
  8. Bada; Glavin, D. P.; McDonald, G. D.; Decker, L. (1998). "A Searh for EndogenousAmino Acidsin Martian Meteorite ALH84001". Science 279 (5349): 362-365. doi:10.1126/science.279.5349.362. PMID 9430583. 
  9. Becker L., Glavin D. P., Bada J. L. (1997). "Plicyclic aromatic hydrocarbons (PAHs) in Antarctic Martian meteorites, carbonaceous chondrites, and polar ice". Geochimica et cosmochimica Acta 61 (2): 475-481. doi:10.1016/S0016.7037(96)00400-0. PMID 11541466. 
  10. Clinton, Bill President Clinton Statement Regarding Mars Meteorite Discovery. NASA (1996-08-07).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]